Праліў Дзмітрыя Лапцева
Выгляд
| Праліў Дзмітрыя Лапцева | |
|---|---|
| руск. Пролив Дмитрия Лаптева | |
| Характарыстыкі | |
| Шырыня | 50—61 км |
| Даўжыня | 115 км |
| Найбольшая глыбіня | 11—16 м |
| Размяшчэнне | |
| 73°05′00″ пн. ш. 140°37′00″ у. д.HGЯO | |
| Вышэйстаячая акваторыя | Паўночны Ледавіты акіян |
| Краіна | |
Праліў Дзмітрыя Ла́пцева (руск.: Пролив Дмитрия Лаптева) — праліў у Паўночным Ледавітым акіяне паміж востравам Вялікі Ляхаўскі і мацерыком Еўразія (Рэспубліка Саха, Расія).
Злучае Усходне-Сібірскае мора з морам Лапцевых. Даўжыня праліва каля 115 км, шырыня 50—61 км, глыбіня 11—16 м. Большую частку года праліў пакрыты лёдам.
Названы ў 1902 годзе ў гонар удзельніка Вялікай Паўночнай экспедыцыі Дз. Я. Лапцева, атрад пад кіраўніцтвам якога ў 1740[1] годзе нанёс на карту і зрабіў апісанне паўднёвага берага праліва[2].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 135. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- ↑ Дмитрия Лаптева пролив // Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е. М. 2001. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 135. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).