Перайсці да зместу

Праліў Кенэдзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праліў Кенэдзі?
англ.: Kennedy Channel
Размяшчэнне
80°55′00″ пн. ш. 66°30′00″ з. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Праліў Кенэдзі на карце

Праліў Кенэдзі (англ.: Kennedy Channel, дацк.: Kennedykanalen) — праліў у Паўночным Ледавітым акіяне, падзяляе астравы Грэнландыя і Элсмір, з’яўляецца часткай праліва Нэрса. Злучае залівы Кейна і Хола. Даўжыня праліва складае каля 130 км пры шырыні ад 24 да 32 км і сярэдніх глыбінях ад 180 да 340 м.

Праліў быў названы Ілайшам Кейнам у 1854 годзе ў ходзе яго другой арктычнай экспедыцыі, аднак не зусім ясна ад імя якога Кенэдзі праліў атрымаў сваю назву. Магчыма Кейн меў на ўвазе Уільяма Кенэдзі — свайго прыяцеля, даследчыка Арктыкі, аднак большасць гісторыкаў лічаць, што праліў быў названы ад імя міністра ваенна-марскіх сіл ЗША Джона Педлтана Кенэдзі, дзякуючы якому адбылася другая экспедыцыя даследчыка.

У праліве знаходзіцца востраў Ганса, які аспрэчваюць Канада і Грэнландыя (Данія).