Праметэй (спадарожнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Праметэй (ад стар.-грэч.: Προμηθεύς) — натуральны спадарожнік Сатурна, вядомы таксама як Сатурн XVI.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў знойдзены ў кастрычніку 1980 года астраномам Сцюартам Колінзам на фотаздымках, атрыманых з аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Вояджэр-1». Першапачаткова прысвоена часовае абазначэнне S/1980 S 27, а ў 1985 годзе афіцыйна названы ў гонар старажытнагрэчаскага тытана Праметэя.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

Праметэй здзяйсняе поўны абарот вакол Сатурна на адлегласці ў сярэднім 139400 км за 14 гадзін і 42 хвіліны. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,0024 і размешчана акурат на экватары планеты. Як спадарожнік-«пастух», сваёй гравітацыяй Праметэй аказвае ўплыў на кольца F Сатурна.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Праметэй мае няправільную, выцягнутую форму, памерам прыкладна 148 × 100 × 68 км. На яго паверхні размешчаны хрыбты, даліны і шэраг кратараў дыяметрам да 20 км. Колькасць ўдарных кратараў менш, чым на суседніх спадарожніках Пандоры, Эпіметэя і Януса. Маючы вельмі нізкую шчыльнасць 0,6 г/см³ і высокае альбеда 0,6, Праметэй з'яўляецца хутчэй за ўсё ледзяным сітаватым целам. Зорная велічыня складае 15,5 m.