Прамова Русіна
Прамова Русіна («Concio Ruthena») — беларускі ананімны сатырычны твор 1-й паловы XVIII ст. антырэлігійнай накіраванасці. Уваходзіла ў рукапісны зборнік твораў на беларускай, лацінскай і польскай мовах (напрыклад 1711—1741 гг.). Напісана лацінкай на беларускай гутарковай мове.
У аснове твора апавяданне пра будову Сусвету, які ўяўляецца аўтару ў выглядзе жорнаў, дзе бог «перамолвае» людзей. У «Прамове» крытыкуюцца тагачасная рэчаіснасць, неспрпавядлівы падзел матэрыяльных даброт, выкрываюцца рэлігійныя догмы і вера ў боскую справядлівасць. У творы адчуваецца рэлігійнае вальнадумства, выкарыстана барочная алегорыя. Належыць, відаць, аўтару «Другой прамовы Русіна аб нараджэнні Хрыста»
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Прамова Русіна… // Полымя. — 1965. — № 9. — С.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Том 1. — Мн., 1968.
- Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. — Мн., 1978.
- Мальдзіс, А. І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. — Мн., 1980.