БелНДПІэнергапрам
| БелНДПІэнергапрам | |
|---|---|
| | |
| Дата заснавання | 1952 |
| Тып | рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства |
| Дырэктар | Віктар Уладзіміравіч Юшкевіч[1] |
| Размяшчэнне |
|
| Юрыдычны адрас | вул. Раманаўская Слабада, 5а |
| Сайт | belnipi.by |
БелНДПІэнергапрам (поўная назва — Праектнае навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «БелНДПІэнергапрам») — беларуская праектная арганізацыя ў галіне энергетыкі. Размяшчаецца ў Мінску па вул. Раманаўская Слабада, 5а.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утворана пастановай Савета Міністраў БССР ад 19 лютага 1952 года № 189 як Мінскае аддзяленне Усесаюзнага праектнага інстытута «Прамэнергапраект» на базе праектнай канторы трэста «Белэнергапраектбуд»[2].
22 сакавіка 1974 года загадам Міністэрства энергетыкі і электрыфікацыі СССР ператворана ў Беларускае аддзяленне «УНДПІэнергапрам». 26 сакавіка 1991 года рэарганізавана ў Дзяржаўны Беларускі навукова-даследчы праектна-канструктарскі інстытут «БелУНДПІэнергапрам»[2].
9 чэрвеня 1992 года перайменавана ў Беларускі навукова-даследчы праектна-канструктарскі энергетычны інстытут «БелНДПІэнергапрам». З 9 снежня 1996 года дзейнічала як дзяржаўнае прадпрыемства «БелНДПІэнергапрам». Сучасную назву прадпрыемства атрымала загадам канцэрна «Белэнерга» ад 23 мая 2000 года № 74[2].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемства ажыццяўляе комплекснае праектаванне энергетычных аб'ектаў і цеплавых сетак, распрацоўку тэхнічнай дакументацыі, абгрунтаванне інвестыцый і аўтарскі нагляд[3].
Асноўныя напрамкі дзейнасці[3]:
- Праектаванне цеплавых электрастанцый (ЦЭЦ, ДРЭС), кацельняў, магістральных цеплавых сетак.
- Распрацоўка схем цеплазабеспячэння рэгіёнаў і прамысловых вузлоў.
- Праектаванне гідраэлектрастанцый і водазаборных сістэм.
- Ацэнка ўздзеяння энергакрыніц на навакольнае асяроддзе і складанне экалагічных пашпартоў.
- Распрацоўка, мантаж і наладка АСК ТП энергакрыніц.
- Укараненне парагазавых тэхналогій і сістэм рэгулявання напружання.
Па праектах прадпрыемства пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 49 ЦЭЦ рознай магутнасці, 234 турбаагрэгаты сумарнай магутнасцю больш за 7884 МВт, 15 газавых турбін, 12 ПГУ, 261 энергетычны кацёл і 840 км цеплавых сетак[3].
Праекты ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Па праектах інстытута пабудавана, мадэрнізавана і рэканструявана больш за 30 электрастанцый у Беларусі, у тым ліку[4]:
- ЦЭЦ: Мінская ЦЭЦ-2, Мінская ЦЭЦ-3, Мінская ЦЭЦ-4, Мінская ЦЭЦ-5, Аршанская ЦЭЦ, Мазырская ЦЭЦ, Наваполацкая ЦЭЦ, Полацкая ЦЭЦ, Пінская ЦЭЦ, Бабруйская ЦЭЦ-1, Лідская ЦЭЦ, Брэсцкая ЦЭЦ, Баранавіцкая ЦЭЦ, Віцебская ЦЭЦ, Светлагорская ЦЭЦ, Гомельская ЦЭЦ-2, Жодзінская ЦЭЦ, Гродзенская ЦЭЦ-2, Магілёўская ЦЭЦ-1, Магілёўская ЦЭЦ-2.
- ДРЭС і ГЭС: БелДРЭС, Лукомская ДРЭС, Бярозаўская ДРЭС, Гродзенская ГЭС.
- Міні-ЦЭЦ: Асіповіцкая, Вілейская, Бараньская, Лунінецкая.
Прадпрыемства выконвала работы па выбары пляцоўкі, абгрунтаванні інвестыцый і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе для Беларускай АЭС, а таксама праектавала вытворчую базу і пажарнае дэпо станцыі[5].
Замежныя праекты
[правіць | правіць зыходнік]У Расіі па праектах «БелНДПІэнергапрам» пабудавана і рэканструявана больш за 40 аб'ектаў, сярод якіх Алексінская ЦЭЦ, Астраханская ДРЭС, Дарагабужская ЦЭЦ, Казанская ЦЭЦ-1, Калінінградская ЦЭЦ-2, Самарская ДРЭС, Саратаўская ДРЭС, Смаленская ЦЭЦ-2, Тамбоўская ЦЭЦ і іншыя[6].
Таксама па праектах інстытута пабудаваны аб'екты ў краінах далёкага замежжа (Кітай, Іран, М'янма, Нігерыя, Лівія) і былога СССР (Вільнюс, Каўнас, Клайпеда, Кохтла-Ярвэ)[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Юшкевич Виктор Владимирович (руск.). РУП «Белнипиэнергопром». Праверана 18 студзеня 2026.
- ↑ а б в Исторический экскурс (руск.). РУП «Белнипиэнергопром». Праверана 18 студзеня 2026.
- ↑ а б в Услуги (руск.). РУП «Белнипиэнергопром». Праверана 18 студзеня 2026.
- ↑ Объекты Беларуси (руск.). РУП «Белнипиэнергопром». Праверана 18 студзеня 2026.
- ↑ Белорусская АЭС (руск.). РУП «Белнипиэнергопром». Праверана 18 студзеня 2026.
- ↑ Объекты в РФ (руск.). РУП «Белнипиэнергопром». Праверана 18 студзеня 2026.
- ↑ Объекты за рубежом (руск.). РУП «Белнипиэнергопром». Праверана 18 студзеня 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- belnipi.by — афіцыйны сайт