Пранас Давідайціс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пранас Давідайціс
Нараджэнне 2 снежня 1886(1886-12-02)
Смерць 4 лістапада 1942(1942-11-04) (55 гадоў)
Дзеці Jonas Dovydaitis[d] і Vytautas Dovydaitis[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, выкладчык універсітэта, журналіст, адвакат, пісьменнік, філосаф
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пранас Давідайціс (літ.: Pranas Dovydaitis, 2 снежня 1886, в. Рункей, Сувалкская губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя (цяпер — Марыямпальскае самакіраванне, Літва) — 4 лістапада 1942, Свярдлоўск, СССР) — літоўскі палітык і навуковец, прэм'ер-міністр Літвы з 12 сакавіка па 12 красавіка 1919 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гімназію ў Марыямпале і юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе ў 1912 годзе абараніў дысертацыю. Вярнуўшыся на радзіму, рэдагаваў па чарзе часопісы «Viltis» (Надзея) і «Saulės» (Сонца), дзе супрацоўнічаў з Антанасам Смятонам. З 1916 года выкладае ў ковенскай гімназіі, дырэктарам якой стаў пазней. У 1918 годзе выбраны ад хрысціянска-дэмакратычнай партыі ў Літоўскую Тарыбу, разам з астатнімі членамі якой падпісаў 16 лютага таго ж года Акт аб незалежнасці Літвы. У наступным годзе на працягу месяца ўзначальваў урад краіны пасля адстаўкі Мікаласа Сляжавічуса.

Затым вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці — спачатку ў гімназіі і на вышэйшых курсах у Каўнасе, а з 1922 года стаў прафесарам філасофіі гісторыі зноў заснаванага Універсітэта Вітаўтаса Вялікага. З 1931 года — намеснік старшыні рэдакцыйнай калегіі «Літоўскай энцыклапедыі». Пасля ўваходжання Літвы ў склад СССР спачатку звольнены, а затым арыштаваны. Забіты ў турме.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]