Прасвет (Светлагорскі раён)
Вёска
Прасвет
| ||||||||||||||||||||||||||
Прасве́т[1] (трансліт.: Prasviet, руск.: Просвет, да 1926 года — Яўту́шкавічы) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, каля ракі Іпа. Уваходзіць у склад Давыдаўскага сельсавета. Насельніцтва 125 чал. (2004). Знаходзяцца за за 21 км на паўднёвы захад ад Светлагорску, за 5 км ад чыгуначнай платформы Узнаж (лінія Жлобін — Калінкавічы); аўтамабільная дарога злучае вёску з Светлагорскам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Яўтушкавічы згадваюцца ў XVI ст. як вёска ў складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. У 1737 у маёнтку Ліпаў у валоданні Горватаў. У 1753 тут збудавалі драўляную царкву Раства Багародзіцы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Яўтушкавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Станам на 1795 у мястэчку было 12 двароў, паштовая станцыя. У розны час Яўтушкавічы знаходзіліся ў валоданні Горватаў, Баліцкіх, Палянскіх. На 1834 — 17 двароў. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Яўтушкавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе 24 жніўня 1924 года сталі цэнтрам Яўтушкавіцкага сельсавета (цяпер у Давыдаўскім сельсавеце). 1 студзеня 1926 бальшавікі перайменавалі паселішча ў Прасвет.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе: 1959 — 263 чал.
- XXI стагоддзе: 2004 — 125 чал.[2]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Прасвеце працуе дом культуры.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Планіроўка складаецца з простай вуліцы з 2 завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Раства Багародзіцы (1753; грэка-каталіцкая)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Яўту́шкавічы, мн.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. — 520 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прасвет (Светлагорскі раён)