Праспект Уладзіміра Івасюка (Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праспект Уладзіміра Івасюка
Кіеў
укр.: Проспект Володимира Івасюка
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна  Украіна
Горад Кіеў
Акруга Абалонь
Раён Абалонскі
Працягласць 5 км
Ранейшыя назвы
  • Набярэжная Славуціча
  • праспект Герояў Сталінграда
Назва ў гонар Уладзімір Міхайлавіч Івасюк
Паштовы індэкс 04210, 04211, 04213
Map
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праспект Уладзіміра Івасюка (укр.: Проспект Володимира Івасюка) — праспект у жылым масіве Абалонь у Абалонскі раёне горада Кіева. Пралягае ад шляхаправода на праспекце Сцяпана Бандэры (як працяг Набярэжнай-Рыбальскай вуліцы) да Паўночнай вуліцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праспект запраектаваны ў канцы 1960-х гадоў пад назвай Набярэжная (№ 2), з 1970 года — Набярэжная Славуціча, бо пачатак трасы вуліцы праходзіць берагам Дняпра. З 1982 года называўся праспектам Герояў Сталінграда — у памяць Сталінградскай бітвы 1942—1943 гадоў. У лютым-красавіку 2016 года Кіеўская гарадская дзяржаўная адміністрацыя правяла грамадскае абмеркаванне перайменавання праспекта Герояў Сталінграда на Славутыцкі праспект[1]. У 2022 годзе перайменавана на праспект Уладзіміра Івасюка.

Зноскі

  1. Абмеркаванне перайменавання праспекта Герояў Сталінграда на Славутыцкі праспект // Афіцыйны сайт Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі. — 2016. — Палітыка 25 лютага — 25 красавіка. (укр.)