Праспект Касманаўтаў (Гродна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праспект Касманаўтаў
Гродна
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Скідзельская вуліца
Commons-logo.svg Праспект Касманаўтаў на Вікісховішчы

Праспект Касманаўтаў – адна з магістралей г. Гродна. Злучае цэнтр горада з ВА «Азот». Названы ў гонар савецкіх касманаўтаў. Старая назва – Скідзельская вуліца. Працягласць – 2300 метраў, ад моста праз чыгунку на заканчэнні вуліцы К. Маркса і на ўсход да ВА «Азот».

З 15 ст. частка Смаленскага тракта. У пачатку 1960 гг. забудоўваўся 2-3 павярховымі дамамі. У 1970–80 гг. забудоўваўся 5-12 павярховымі дамамі. На ўчастку ад скрыжавання з вуліцамі Пралетарская і Лідская да скрыжавання з праспектам Кляцкова – 1-2 павярховая сядзібная забудова. У 1969 годзе на паўдневым баку праспекту насыпаны Курган Славы. На праспекце размешчаны аўтавакзал, кінатэатр «Усход», гіпермаркет «Алмі», ГА «Гроднаэнерга», ГІАП (Гродзенскі інстытут азотнай прамыславасці), тралейбуснае ўпраўленне, санітарна-эпідэміялагічная станцыя, гарадскія могілкі.

На ўсім працягу праспекта на ім ходзіць грамадскі транспарт: аўтобус, тралейбус, маршрутнае таксі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]