Праспект Незалежнасці, Мінск

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Праспект Незалежнасці, Мінск
Мінск
Праспект Незалежнасці, Мінск
Гістарычная інфармацыя
Былыя назвы Праспект Сталіна, Ленінскі праспект, Праспект Францыска Скарыны
Агульная інфармацыя
Працягласць каля 15 км
Транспарт
Бліжэйшыя станцыі метро Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Купалаўская, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Акадэмія навук, Парк Чалюскінцаў, Маскоўская, Усход, Барысаўскі тракт, Уручча
Будынкі і збудаванні
Забудова 81 - Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

116 - Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Праспект Незалежнасці (руск.: Проспект Независимости) — галоўная магiстраль Мiнску, вядзе ад яго цэнтра на паўночны ўсход. Даўжыня праспекту — каля 15 км.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная магістральная вуліца Мінска, пракладзеная яшчэ ў сярэдзіне XVI стагоддзя, як участак Маскоўска-Венскага паштовага тракту, была перапланавана пры З. Я. Карнееве (першы грамадзянскі губернатар Мінска і Мінскай губерні) і названая ў яго гонар Захар'еўскай.

Пазней яна была пераназваная ў Савецкую.

Праспект таксама ўключаў Барысаўскі тракт (у 1937 пераназваны ў Пушкінскую вуліцу). Падчас акупацыі назва была Гаўбштрасэ.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны горад быў практычна цалкам разбураны (напрыклад, на вуліцы Савецкай ацалелі толькі 10 дамоў). Было прынята рашэнне аб карэннай рэканструкцыі горада, у тым ліку да 1952 года быў спраектаваны праспект Сталіна, які праходзіў па больш шырокай і выпрастаннай трасе. У 1961 г. ён быў перайменаваны ў Ленінскі праспект.

У 1991 годзе пасля распаду Савецкага Саюза праспект быў пераназваны ў праспект Францыска Скарыны, у 2005 годзе - у праспект Незалежнасці.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Па характары планіроўкі і забудовы праспект Незалежнасці дзеліцца на 3 часткі:

  • 1-я (цэнтральная) — ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі;
  • 2-я — ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна;
  • 3-я — ад плошчы Калініна да ўезду ў горад з боку Маскоўскай шашы.

1-ая частка[правіць | правіць зыходнік]

1-ю частку, даўжыня якой каля 3 км, адкрываюць два будынкі: атэль «Мінск» — злева і Галоўны паштамт — справа. У гэтай частцы шырыня праспекта — 48 м. Суадносіны вышыні будынкаў і шырыні праспекта — 1:2, якія ствараюць уражанне прасторы, святла і некаторай параднасці, ствараюць цэласны характар ​​забудовы. Тут усе будынка ўзяты пад адзін карніз. Праспект добра ўпісаны ў прыроднае асяроддзе ракі Свіслач.

Будаўніцтва на цэнтральным участку праспекта Незалежнасці вялося ў дзве чаргі:

  • 19401950-я гады — ад плошчы Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы;
  • 1950—1960-я гады — ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.

Забудовай кіравалі архітэктары М. Паруснікаў і М. Баршч.

Пры будаўніцтве большасці жылых дамоў, размешчаных на гэтай частцы праспекта, выкарыстана адна серыя тыпавых секцый № 7 (распрацоўка маскоўскага інстытута «Горстройпроект», архітэктар З. Кавікаў), з прычыны чаго дасягнута мастацкае адзінства забудовы.

2-я частка[правіць | правіць зыходнік]

На ўчастку праспекта Незалежнасці ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна разам з даваеннымі будынкамі (19371941 гады, архітэктары А. Брэгман, Г. Якушка) узведзены новыя жылыя будынкі (19521958 гады, архітэктары М. Баршч, Л. Аранаускас(руск.) бел., А. Духан, С. Баткоўскі, Н. Макляцова, Н. Шпігельман). Вядучую ролю на гэтым участку і ў структуры горада адыгрывае плошча Якуба Коласа.

Іншы важны вузел участка ўтвараюць комплексы будынкаў першай клінічнай бальніцы (19291931 гады, архітэктар Г. Лаўроў, у 19701980-я гады рэканструявана), Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (галоўны корпус пабудаваны ў 1932 годзе, архітэктар Г. Лаўроў, у 1950—1980-я гады комплекс рэканструяваўся і дабудоўваўся), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1932—1939 гады, архітэктары Г. Лаўроў, І. Лангбард, у 1960—1970-я гады пабудавана некалькі новых карпусоў). Тут таксама размешчаны кінатэатр «Кастрычнік» (1975 год, архітэктар В. Малышаў), Беларуская дзяржаўная акадэмия мастацтваў (1953 год, архітэктар Я. Шапіра), жылыя дамы з крамамі «1000 дробязяў» (1962 год, архітэктары Г. Сысоеў, Д. Кудраўцаў) і Дом гандлю «Першамайскі» (1964—1965 гады, архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў).

Плошчы[правіць | правіць зыходнік]

На ўсім працягу праспекта Незалежнасці размешчана некалькі плошчаў (упарадкаваны па размяшчэнню з усходу на захад):

Характэрныя будынкі і збудаванні[правіць | правіць зыходнік]

Глядзіце Славутасці Мінска

Будынак КДБ РБ

Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Практычна ўздоўж усёй працягласці праспекта Незалежнасці праходзіць Маскоўская лінія Мінскага метрапалітэна, а таксама на большай яго частцы — аўтобусны маршрут № 100.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 5. — Мн., 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]