Праспект Незалежнасці (Мінск)
Праспект Незалежнасці Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Працягласць | каля 15 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Купалаўская, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Акадэмія навук, Парк Чалюскінцаў, Маскоўская, Усход, Барысаўскі тракт, Уручча |
Назва ў гонар | незалежнасць |
Забудова |
81 - Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў |
Паштовы індэкс | 220050 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праспект Незалежнасці — галоўная магістраль Мінска, вядзе ад яго цэнтра на паўночны ўсход. Даўжыня праспекта — каля 15 км.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца спланавана і пракладзена на месцы зрытай часткі гарадскі валоў XVI-XVII стагоддзяў пры першым расійскім грамадзянскім губернатары Мінска і Мінскай губерні Захары Карнееве і названа ў яго імя Захар’еўскай.
У савецкі час вуліца пераназвана ў Савецкую.
Праспект таксама ўключаў Барысаўскі тракт (у 1937 годзе пераназваны ў Пушкінскую вуліцу). Падчас акупацыі назва была Хаўптштрасэ.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны горад быў моцна разбураны, на вуліцы Савецкай ацалелі толькі 10 дамоў. Было прынята рашэнне пра карэнную рэканструкцыю горада, у тым ліку да 1952 года спраектаваны праспект Сталіна, які праходзіў па больш шырокай і выпрастаннай трасе. У 1961 годзе ён перайменаваны ў Ленінскі праспект.
У 1991 годзе пасля атрымання незалежнасці праспект быў пераназваны ў праспект Францыска Скарыны, у 2005 годзе — у праспект Незалежнасці.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Па характары планіроўкі і забудовы праспект Незалежнасці дзеліцца на 3 часткі:
- 1-я (цэнтральная) — ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі;
- 2-я — ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна;
- 3-я — ад плошчы Калініна да ўезду ў горад з боку Маскоўскай шашы.
1-ая частка
[правіць | правіць зыходнік]1-ю частку, даўжыня якой каля 3 км, адкрываюць два будынкі: атэль «Мінск» — злева і Мінскі паштамт — справа. У гэтай частцы шырыня праспекта — 48 м. Суадносіны вышыні будынкаў і шырыні праспекта — 1:2, якія ствараюць уражанне прасторы, святла і некаторай параднасці, ствараюць цэласны характар забудовы. Тут усе будынкі ўзяты пад адзін карніз. Праспект добра ўпісаны ў прыроднае асяроддзе ракі Свіслач.
Будаўніцтва на цэнтральным участку праспекта Незалежнасці вялося ў дзве чаргі:
- 1940—1950-я гады — ад плошчы Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы;
- 1950—1960-я гады — ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.
Забудовай кіравалі архітэктары М. Паруснікаў і М. Баршч.
Пры будаўніцтве большасці жылых дамоў, размешчаных на гэтай частцы праспекта, выкарыстана адна серыя тыпавых секцый № 7 (распрацоўка маскоўскага інстытута «Горстройпроект», архітэктар З. Кавікаў), з прычыны чаго дасягнута мастацкае адзінства забудовы.
- № 4 — шасціпавярховы галоўны корпус БДУ (1962, архітэктары М. Бакланаў, А. Духан, інжынер Н. Мароз).
- № 11 — шасціпавярховы будынак гасцініцы «Мінск» (1958, архіт. Г. Баданаў; 1969, архіт. Г. Сысоеў, Дз. Кудраўцаў, С. Мусінскі). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000160
- № 12 (вул. Валадарскага) — пяціпавярховы жылы дом (1952, архіт. Л. Баталаў). У доме выдавалі кватэры навукоўцам, выкладчыкам вышэйшай школы, пісьменнікам. Сярод жыхароў дома — прэзідэнт Акадэміі навук БССР Васіль Купрэвіч, пісьменнікі Міхась Лынькоў, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000161
- № 22 (вуліца Леніна, 7; вуліца Энгельса, 10) — пяціпавярховы жылы дом (1949—1954, архіт. М. Паруснікаў[1]). У будынку размяшчаецца ўваход на станцыі метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая». — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000170
- № 23 (вуліца Леніна, 5; вуліца Энгельса, 8) — пяціпавярховы жылы дом (1949—1954, архіт. М. Паруснікаў[1]). У будынку размяшчаюцца універсам «Цэнтральны», першы ў горадзе рэстаран McDonald’s, уваход на станцыі метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая». 11 красавіка 2012 года, у гадавіну тэракта ў Мінскім метро, на ўваходзе на станцыі ўстаноўлены мемарыяльны знак «Рака памяці» скульптара Канстанціна Селіханава. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000171
2-я частка
[правіць | правіць зыходнік]На ўчастку праспекта Незалежнасці ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна разам з даваеннымі будынкамі (1937—1941 гады, архітэктары А. Брэгман, Г. Якушка) узведзены новыя жылыя будынкі (1952—1958 гады, архітэктары М. Баршч, Л. Аранаускас, А. Духан, С. Баткоўскі, Н. Макляцова, Н. Шпігельман). Вядучую ролю на гэтым участку і ў структуры горада адыгрывае плошча Якуба Коласа[2]
- № 39 (праспект Машэрава, 1) — жылы дом (архітэктар А. П. Брэгман)[3].
- № 48 — пяціпавярховы жылы дом (архітэктар А. Духан)[3].
- № 52 (бульвар Мулявіна) — пяціпавярховы жылы дом з крамай «Сталічны» на пл. Я. Коласа (архітэктар В. Ладыгіна)[3].
- № 55 — чатырохпавярховы жылы дом (архітэктар М. Дабужская)[3].
- комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (галоўны корпус пабудаваны ў 1932 годзе, архітэктар Г. Лаўроў, у 1950—1980-я гады комплекс рэканструяваўся і дабудоўваўся)[2].
- № 62 — Мінскі радыётэхнічны каледж.
- комплекс будынкаў першай клінічнай бальніцы (1929—1931 гады, архітэктар Г. Лаўроў, у 1970—1980-я гады рэканструявана)[2].
- № 64 корпус 13 — Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансер. У наш час праведзена рэканструкцыя карпусоў дыспансера («Мінскпраект», архітэктары В. В. Руцкі, Т. А. Ляпёшкіна, канструктар Д. Кірэй)[4].
- № 61 — інтэрнат № 4 БНТУ (архітэктары С. Бяляеў, С. Мусінскі, Г. Сысоеў)[3].
- комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1932—1939 гады, архітэктары Г. Лаўроў, І. Лангбард, у 1960—1970-я гады пабудавана некалькі новых карпусоў)[2].
- № 73 — кінатэатр «Кастрычнік» (1975 год, архітэктар В. Малышаў)[2].
- № 76 — жылы дом (1964—1965[2] гады, архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў, В. Марокін[3]). Раней у будынку размяшчаўся магазін «Сінтэтыка» (Дом гандлю «Першамайскі»)[2].
- (вуліца Калініна, 1) — жылы дом з магазінам «1000 дробязей» (1962 г., архітэктары Г. Сысоеў, Д. Кудраўцаў)[2].
- № 80 — жылы дом з крамай «Кветкі» (архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў)[3].
- № 81 — будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1953 год, архітэктар Я. Шапіра)[2].
- № 87 — жылы дом (архітэктар М. Драздоў)[3].
- № 89 (завулак Кузьмы Чорнага, 1) — жылы дом з магазінам «Гастраном» (архітэктар М. Драздоў)[3].
- № 91, 93 — жылы дом (архітэктар М. Ліўшыц)[3].
3-я частка
[правіць | правіць зыходнік]- № 84А — былы рэстаран «Свіцязь» (архітэктары Я. Дзятлаў, І. Бікешчанка)[3].
- № 99 — галоўны корпус БДАТУ (1960, архітэктар М. Бакланаў)[3].
- № 99, корпус 4 — навучальна-лабараторны корпус № 4 БДАТУ (1973—1980, архітэктары М. Бакланаў, В. Крамарэнка)[3].
- № 117 — АГАТ-сістэмы кіравання. Будынак узведзены як комплекс НДІ сродкаў аўтаматызацыі (1977, архітэктары Д. Кудраўцаў, С. Мусінскі)[3].
- № 117А — гандлёвы цэнтр «Аляксандраў Пасаж».
- № 148 корпус 1 — інтэрнат БНТУ (архітэктар І. Есьман)[3].
- № 148 корпус 2 — інтэрнат № 16 БНТУ (архітэктар І. Есьман)[3].
- № 148 корпус 3 — інтэрнат № 17 БНТУ (архітэктар І. Есьман)[3].
- № 169 — бізнес цэнтр «XXI стагоддзе» (1998, А. Корбут, В. Нікіцін, Зееў Натэс, Даніэль Бран).
Плошчы
[правіць | правіць зыходнік]На ўсім працягу праспекта Незалежнасці размешчана некалькі плошчаў (упарадкаваны па размяшчэнню з усходу на захад):
Характэрныя будынкі і збудаванні
[правіць | правіць зыходнік]Глядзіце Славутасці Мінска
- Архітэктурны факультэт БНТУ
- Мастацкія пано на вышынных будынках мікрараёна «Усход»
- Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Маскоўскі аўтавакзал
- Дзіцячая чыгунка
- Цэнтральны батанічны сад
- Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
- Беларуская дзяржаўная філармонія
- манумент Перамогі на плошчы Перамогі
- Беларускі дзяржаўны цырк
- Дом 45 — Гімназія № 23
- Палац культуры прафсаюзаў
- Музей Вялікай Айчыннай вайны
- Палац Рэспублікі
Практычна ўздоўж усёй працягласці праспекта Незалежнасці праходзіць Маскоўская лінія Мінскага метрапалітэна, а таксама на большай яго частцы — аўтобусны маршрут № 100.
Нефармальныя тапонімы праспекта
[правіць | правіць зыходнік]Месца пад домам 16 нефармальна называюць месцам "пад гадзіннікам", кафэ "Світанак" (д.23, зараз не існуе) атрымала ад мінчан мянушку "памыйніца", падземны пераход паміж Нацыянальным банкам і ГУМам празвалі "трубой", адлегласць ад вул. Энгельса да вул. Леніна назвалі "цэнтр", а адлегласць ад Белдзяржцырка да плошчы Перамогі "стомятроўка[5]". Калі праспект называўся Сталінскім, чатырохвугольнік, які складаўся з яго і вуліц Маркса, Энгельса і Леніна, меў нефармальную назву "Квартал чатырох святых".
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Галоўны будынак Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта
Зноскі
- ↑ а б У. В. Алісейчык, А. А. Воінаў. 158н. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ а б в г д е ё ж з Скарыны праспект // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ МИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020
- ↑ Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое Архівавана 18 верасня 2021. //Інтэрфакс
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарыны праспект // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 5. — Мн., 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Праспект Незалежнасці (Мінск)