Праспера (спадарожнік Урана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Праспера — нерэгулярны спадарожнік Урана, які мае адваротнае арбітальнае кручэнне.

Праспера быў адкрыты 18 ліпеня 1999 года Холманам, Кавеларсам, Глэдманам, Пеці, Скулам на CCD-малюнках, атрыманых на 3.5-м тэлескопе Канада-Францыя-Гаваі на гары Мауна-Кеа разам з Сетэбасам і Стэфана і атрымаў часовыя абазначэнні S/1999 U 3 і Уран XVIII.

Пасля назіранняў на 5-м Паламарскім тэлескопе ў жніўні 1999 года, а таксама ў траўні-чэрвені 2000 года на тэлескопе Кіт Пік і на 2.5-м тэлескопе Ла Пальма былі атрыманыя элементы арбіты спадарожніка.

Названы імем чараўніка Праспера, герцага Міланскага - персанажа п'есы Уільяма Шэкспіра "Бура".

Элементы арбіты маюць падобныя рысы з элементамі арбіты Сікараксы і Сетэбаса. Можна зрабіць здагадку аб іх агульным паходжанні. Аднак, гэтую здагадку не пацвярджае колер спадарожніка. Ён нейтральна шэры і візуальна (паказчык колеру BV = 0,80 m, RV = 0,39 m) падобны з Сетэбасам, але адрозніваецца ад Сікараксы (якая мае крыху чырванаватае адценне).