Пратаганіст
Пратаганіст або галоўны герой (ад грэч. πρωταγωνιστής — той, хто выконвае галоўную ролю) — персанаж, які адыгрывае вядучую ролю ў розных відах мастацтва , і звычайна супрацьпастаўляецца антаганісту. Звычайна выклікае найбольшае суперажыванне ў гледача ці чытача. Гэты тэрмін узнік у тэатры Старажытнай Грэцыі, калі ў 534 г. да н.э. Феспіс выступіў са сваім хорам у Афінах .
Сёння паняцці пратаганіста і галоўнага героя ідэнтычныя і выкарыстоўваюцца не толькі ў тэатры, але і ў кіно, літаратуры, відэагульнях і іншых відах мастацтва. У відэагульнях пратаганістам лічыцца гульнявы персанаж, якім кіруе сам гулец.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмін «галоўны герой» паходзіць ад старажытнагрэчаскага πρωταγωνιστής ( prōtagōnistēs, «акцёр, які выконвае галоўную ролю»), у спалучэнні з πρῶτος ( prōtos, «першы») і ἀγωνιστής (agōnistēs, «акцёр»). [1]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Protagonist. Online Etymology Dictionary. Архівавана з першакрыніцы 14 травня 2021. Праверана 28 квітня 2021.