Цела даўжынёй 5 — 150, шырынёй 0,028 — 0,5 мм, ніткападобнае, укрытае шчыльнай кутыкулай[1]. Кішэчнік мае выгляд прамой цыліндрычнай трубкі, выдзяляльная сістэма — 2 бакавыя ўнутрыклетачныя каналы, нервовая — каляглотачнае кольца з нервовымі стваламі. Полавая сумка ў самцоў развіта слаба або адсутнічае (характэрная прыкмета). Раздзельнаполыя. Адкладваюць яйцы[1].
Паразітуюць пераважна ў дыхальных шляхах аленяў, авечак, коз, зайцоў, трусоў (дэфінітыўныя, ці канчатковыя, гаспадары). Прамежкавыя гаспадары ў развіцці — наземныя малюскі[1]. Канчатковыя гаспадары заражаюцца пры ўжыванні кармоў, забруджаных інвазіўнымі лічынкамі[1].
1234567Пратастрангіліды//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.—599 с., іл.— 10 000 экз.. — С. 260