Пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў у Расіі (2011)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белая стужка — сімвал[1][2] пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Дзяржаўную думу Расійскай Федэрацыі 2011 года

Пратэстны рух у Расіі 2011—2013 гадоў (у СМІ выкарыстоўваліся таксама назвы: «балотная рэвалюцыя», «снежная рэвалюцыя») — шматразовыя масавыя палітычныя выступы грамадзян Расіі, якія пачаліся пасля выбараў у Дзяржаўную думу VI склікання 4 снежня 2011 года, доўжыліся падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта Расіі 2012 года і пасля выбараў, на якіх Уладзімір Пуцін перамог у першым туры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе ў Расіі пачаліся акцыі пратэсту ў адказ на прайшоўшыя выбары. Удзельнікі акцый заяўлялі, што выбары суправаджаліся парушэннямі федэральнага заканадаўства і масавымі фальсыфікацыямі. 10 снежня 2011 года, праз тыдзень дробных дэманстрацый, Расія ўбачыла найбуйнейшыя акцыі пратэсту ў Маскве пасля падзення Савецкага Саюза. У цэнтры ўвагі пратэстаў былі кіруючая партыя «Адзіная Расія» і Уладзімір Пуцін, тагачасны прэм’ер-міністр, які два папярэднія тэрміны быў прэзідэнтам, і які абвясціў пра свой намер балатавацца на чарговы тэрмін на пасаду прэзідэнта ў 2012 годзе.

Расійскі сацыёлаг Аляксандр Тарасаў падвергнуў мітынгі снежня 2011 года — лютага 2012 года крытыцы злева, кваліфікуючы іх як выступы дробнай буржуазіі і «бунт спажыўцоў», якія варожыя мэтам і задачам левых у Расіі і не маюць ніякага дачынення да рэвалюцыйнай барацьбы супраць капіталізму[3].

Зноскі

  1. Адкрыты рух "Белая Стужка" (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2012. Праверана 8 снежня 2011.
  2. Што такі рух «Белая стужка» (руск.). Тэлеканал Дождж. Праверана 8 снежня 2011.
  3. Тарасов А. Н. Бунт кастратов // Русский журнал Архівавана 8 снежня 2012.. 22 декабря 2011. (копія); гл. таксама Тарасов А. Н. …посильнее «Фауста» Гёте!

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]