Пратэсты у Чылі (2019)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пратэсты ў Чылі
Інфармацыйны дысплей на станцыі метро «Los Leones» пра закрыццё метро на выходныя 18 кастрычніка.
Дата 14 кастрычніка 201918 сакавіка 2020
Месца  Чылі
Прычыны павышэнне коштаў на метро
Характарыстыка мітынгі, захоп інфраструктуры, пагромы
Бакі канфлікту
Урад Чылі:
  • Паліцыя
  • Узброеныя сілы
Пратэстоўцы
Страты
Загінула18[1]
Параненазвыш за 300
Арыштавана1 462

Пратэсты ў Чылі ў 2019 годзе прадстаўляюць сабой серыю грамадзянскіх акцый пратэсту, якія праходзяць у некалькіх гарадах краіны. Пратэсты пачаліся ў сталіцы Сант’яга як скаардынаваная кампанія навучэнцаў сярэдніх школ у метрапалітэне ў адказ на чарговае падаражанне праезду на метро на 30 песа (улады ўжо падвышалі тарыф на 20 песа ў студзені)[2], што прывяло да самаадвольных захопаў галоўных чыгуначных станцый горада і адкрытым сутыкненням з нацыянальнай паліцыяй (Карабінерас). 18 кастрычніка сітуацыя абвастрылася, паколькі арганізаваныя групы пратэстуючых учынілі беспарадкі па ўсім горадзе, захапіўшы многія тэрміналы сеткі метро і адключыўшы іх, з шырокім пашкоджаннем інфраструктуры, у выніку чаго ўсё метро выйшла са строю і было адключана.

18 кастрычніка прэзідэнт Чылі Себасцьян Піньера аб’явіў надзвычайнае становішча і санкцыяніраваў разгортванне сіл чылійскай арміі  (англ.) ў асноўных рэгіёнах для забеспячэння парадку. Каменданцкі час быў абвешчаны 19 кастрычніка ў раёне Вялікага Сант’яга[3] ўпершыню з 1987 года, у канцы дыктатуры Піначэта[4].

Пратэсты і беспарадкі распаўсюдзіліся на іншыя гарады, у тым ліку на Кансепсьён, Сан-Антоніа і Вальпараіса[5]. Надзвычайнае становішча было распаўсюджана на правінцыю Кансепсьён, увесь рэгіён Вальпараіса, а таксама гарады Какімба, Ла-Серэна і Ранкагуа.

Нягледзячы на ​​саступкі з боку ўрада, чылійцы працягвалі выходзіць на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказацца супраць эканамічнай няроўнасці і дарагіх паслуг у сферах адукацыі і аховы здароўя. 22 кастрычніка прэзідэнт Себасцьян Піньера анансаваў распрацоўку мер сацыяльнай падтрымкі для ўрэгулявання сітуацыі з пратэстамі. Пакет паправак коштам 1,2 мільярдаў долараў мяркуе сацыяльныя меры, якія ўключаюць павышэнне мінімальнай пенсіі і зарплаты, зніжэнне цэн на лекі, зніжэнне на 10 % аплаты за ахову здароўя і электраэнергію, павышэнне падаткаў для асоб з высокімі даходамі і зніжэнне заробкаў дэпутатаў і высокапастаўленых дзяржслужачых[6][7].

24 кастрычніка Палата дэпутатаў Чылі стварыла камісію па расследаванні дзеянняў сілавых ведамстваў падчас пратэстаў, у выніку якіх былі затрыманыя тысячы і загінулі 18 чалавек[1].

У падтрымку пратэстоўцаў дэманстрацыі чылійцаў прайшлі таксама ў Германіі, Францыі, Іспаніі, Уругваі[8][9], ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш.[10]. У Аргенціне на іх фоне 21 кастрычніка адбыліся сур’ёзныя сутыкненні[11].

26 кастрычніка ў сталіцы больш за мільён чалавек прынялі ўдзел у пратэстнай дэманстрацыі, якая стала найбуйнейшай у гісторыі краіны[12][13]. Пасля гэтага Пінера адправіў урад у адстаўку[14].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б В Чили создали комиссию по расследованию действий силовых ведомств (руск.). РИА Новости (24 кастрычніка 2019). Праверана 24 кастрычніка 2019.
  2. Марк Григорьев. Как студенты в Чили устроили красный и горячий бунт из-за трех рублей(недаступная спасылка). Политика Сегодня (21 Октября 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2019. Праверана 24 кастрычніка 2019.
  3. General Iturriaga decreta toque de queda en Santiago para afrontar graves disturbios. BioBioChile - La Red de Prensa Más Grande de Chile (19 кастрычніка 2019). Праверана 20 кастрычніка 2019.
  4. Decretan inédito toque de queda en Santiago tras fracaso del gobierno en contener ola de protestas (ісп.). El Desconcierto. Праверана 20 кастрычніка 2019.
  5. Protestas y destrucción se registran en San Antonio y Valparaíso tras caos en el Gran Santiago. BioBioChile - La Red de Prensa Más Grande de Chile (19 кастрычніка 2019). Праверана 20 кастрычніка 2019.
  6. ORF at/Agenturen red. Unruhen in Chile: Präsident verspricht Reformen (ням.). news.ORF.at (23 кастрычніка 2019). Праверана 24 кастрычніка 2019.
  7. Ehringfeld, Klaus (2019-10-23). "Sozialer Protest in Chile: Piñera kündigt überraschend Reformen an". Spiegel Online. Праверана 2019-10-24.
  8. Chilenos en el extranjero organizan manifestaciones por crisis social en el país. BioBioChile - La Red de Prensa Más Grande de Chile (21 кастрычніка 2019). Праверана 24 кастрычніка 2019.
  9. Chilenos residentes en Uruguay apoyan con un ‘cacerolazo’ las protestas contra su Gobierno. El Comercio. Праверана 24 кастрычніка 2019.
  10. Chilenos en Alemania realizan masiva protesta: "Evadir es otra forma de luchar" (ісп.). 24Horas.cl (19 кастрычніка 2019). Праверана 24 кастрычніка 2019.
  11. El canciller denunció que la “brisita bolivariana” que busca desestabilizar a la región llegó a la Argentina(нявызн.). Infobae (22 кастрычніка 2019). Праверана 24 кастрычніка 2019.
  12. Григорий Аросев. В Чили прошла крупнейшая в истории страны акция протеста. Deutsche Welle. DW.COM (26 кастрычніка 2019). Праверана 27 кастрычніка 2019.
  13. В протестах в столице Чили приняли участие больше миллиона человек (руск.). Радио Свобода (26 октября 2019). Праверана 27 кастрычніка 2019.
  14. Павел Мыльников. Президент Чили объявил о смене правительства в свете протестов. Deutsche Welle. DW.COM (27 кастрычніка 2019). Праверана 27 кастрычніка 2019.