Пратэсты ў Іраку (2019)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пратэсты ў Іраку
Iraqi protests in October 2019 (Liberation square).jpg
Акцыя 25 кастрычніка ў Багдадзе.
Дата з 1 кастрычніка 2019
Месца Flag of Iraq.svg Ірак
Прычыны тэрарызм[1], карупцыя, беспрацоўе, iранскі ўплыў[2], энергетычны крызіс[3], звальненне камандуючага арміяй Абдул-Вахаба аль-Саадзі[4]
Мэты узмацнення барацьбы з карупцыяй, зніжэння беспрацоўя, паляпшэння работы камунальных службаў, адстаўка прэм’ер-міністра Адзіля Абдул-Махдзі
Характарыстыка дэманстрацыi
Вынік пратэсты працягваюцца
Бакі канфлікту
Ірак Урад

Дава
Ірак Сілы народнай мабілізацыі

Flag of Iran.svg Іран (спрэчна[5])

Ірак Пратэстоўцы

пры падтрымцы:

Ключавыя фігуры
Ірак Бархам Салех

Ірак Адзіль Абдул-Махдзі
Ірак Эрфан аль-Хіялі
Іран Касем Сулеймані (спрэчна[5])

Ірак Муктада аль-Садр
Ірак Алі аль-Сістані
Страты
як мiнiмум 8 загiнулых як мiнiмум 157 загiнулых
Загінула319[11]
Паранена16000, 700 з іх сталі інвалідамі[10]
Арыштавана2500[12]

Масавыя пратэсты ў Іраку у 2019 годзе — антыўрадавыя акцыі пратэсту, выкліканыя ростам карупцыі, уплыва Ірана, беспрацоўя, энергетычным крызісам і ўзмацненнем дзейнасці тэрарыстычных арганізацый. У асяроддзі іракскай апазіцыі гэтыя падзеі называюцца як Кастрычніцкае паўстанне або рэвалюцыя[10].

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

2 кастрычніка 2018 года Бархам Салех заступіў на пасаду прэзідэнта. Новы лідар дзяржавы прызначыў на пасаду прэм’ер-міністра Адзіль Абдул-Махдзі. За амаль год новы прэм’ер і яго ўрад не змог вырашыць асноўных праблем ці неяк палепшыць становішча насельніцтва. Адной з найбольш вострых праблем з’яўляецца беспрацоўе і карупцыя. Сярод моладзі беспрацоўнымі з’яўляюцца 25%, сярод усяго насельніцтва — 20%. Па дадзеных Transparency International, Ірак займае 12-е месца сярод найбольш карумпаваных краін свету. Важную ролю ў росце незадаволенасці згулялі спробы суседняга Ірана змяніць палітычны расклад у краіне[2].

Варта таксама згадаць, што ў 1990-я Ірак знаходзіўся пад міжнароднымі санкцыямі, якія прывялі да гуманітарнага крызісу. З 2003 годзе, пасля ўварванне i акупацыi ЗША і іх саюзнікаў, у краіне пачаўся шматгадовы канфлікт, у якім загінулі некалькі тысяч чалавек. У 2014 годзе тэрарыстычная арганізацыя Iсламская дзяржава захоплiвае значную частку Iрака. У 2017 годзе ўся тэрыторыя краіны была вызвалена ад тэрарыстаў. Тым не менш, баевікі ІД перыядычна ладзяць тэракты.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

1 кастрычніка 2019 года ў Іраку, пасля заклікаў выйсці на вуліцу, якія распаўсюджваліся ў сацсетках, з патрабаваннямі ўзмацнення барацьбы з карупцыяй, зніжэння беспрацоўя, паляпшэння работы камунальных службаў, пачаліся народныя антыўрадавыя пратэсты. Дэманстранты таксама заклікалі да адстаўкі прэм’ер-міністра Адзіля Абдул-Махдзі. Ніводная іракская партыя ці палітычны лідар не заяўлялі пра тое, што стаяць за гэтымі акцыямi[13]. Пратэсты закранулі пераважна Багдад і населеныя пункты на поўдні краіны. Затым на вуліцы выйшлі курды ў правінцыі Кіркук на поўначы Ірака[2].

Неўзабаве пратэсты перараслі ў сутычкі з органамі правапарадку. Падчас сутыкненняў з дэманстрантамі іракскія сілы бяспекі ўжылі баявыя патроны і слёзатачывы газ. Асаблiва жорсткiя сутычкi прайшлi ў сталiчным Багдадзе[14]. Улады ўвялі ў сталiцы каменданцкую гадзіну і заблакавалі доступ да інтэрнэту на 75% тэрыторыі краіны, каб пазбавіць магчымасці пратэстуючых каардынаваць свае дзеянні праз сацсеткі[2].

4 кастрычніка Адэль Абдул Махдзі заклікаў суграмадзян да спакою і паабяцаў правесці рэформы[15]. Тым часам, сталі з’яўляцца паведамленне ад невядомых снайпераў, якія страляюць як па ўдзельнікам пратэстаў, так і па сілавікам. Так, y сталiцы 4 кастрычніка пад ix агнём загiнулi двое дэманстрантаў і двое супрацоўнікаў сіл бяспекі[16].

У перыяд з 3 па 6 кастрычніка ў розных рэгіёнах Ірака ў безпорядках загінулі звыш за 100 чалавек, уключаючы не менш за 6 праваахоўнікаў. Каля 4 тысяч чалавек было паранена[17]. Да 7 кастрычніка раненні атрымалі больш за 6100 чалавек, у тым ліку больш за 1200 сілавікоў. Яшчэ двое праваахоўнікаў загінулі. Між тым, пратэстоўцы падпалілі 51 грамадскi будынак і восем штабоў палітычных партый[15].

10 кастрычніка ў краіне аб’яўленая трохдзённая жалоба па загінуўшых падчас беспарадкаў[18].

З 25 кастрычніка масавыя сутыкненні ўспыхнулі з новай сілай. 26 кастрычніка прэм’ер-міністр Махдзі распарадзіўся вывесці на вуліцы Багдаду байцоў элітнага Контртэрарыстычнага падраздзялення — пасля таго, як паліцыя не змагла рассеяць натоўп. Паведамляецца пра арышт дзясяткаў дэманстрантаў. У сутыкненнях з сіламі бяспекі за гэтыя дні загінулі, паводле звестак праваабаронцаў, 63 чалавекі, у тым ліку 10 — у Багдадзе; колькасць пацярпелых ідзе на тысячы. Буйныя сутыкненні адбыліся таксама ў горадзе Эн-Насірыя[19]. Падчас новай хвалі пратэстаў, з’явіліся паведамленні аб гібелі 18 чалавек падчас забастовак у правінцыі Кербела. Губернатар правінцыі 29 кастрычніка выступіў з заявай, у якой абверг гэтую інфармацыю.

31 кастрычнік прэм’ер Ірака пагадзіўся падаць у адстаўку, але пры ўмове наяўнасці альтэрнатыўнай кандыдатуры. Прэзідэнт краіны Бархім Салех даў згоду на правядзенне датэрміновых выбараў пасля прыняцця новага закона аб выбарах, праект якога плануецца прадставіць на пачатку лістапада[20].

4 лістапада пратэстоўцы напалі на консульства Ірана ў Кербеле, сарваўшы iранскi сцяг. На відэа з месца падзеі, знятым відавочцамі, відаць, як пратэстоўцы кідаюць меркавана кактэйлі Молатава ў сцяну будынка. Пазней да консульства прыбыла паліцыя, якая паспрабавала абарaнiць дыпламатычных работнікаў. У выніку сутыкненняў, ад трох да пяцi дэманстрантаў загінулі[21][22]. У гэты ж час, паліцыя адкрыла агонь па пратэстантам у Багдадзе і Эр-Рашыдзе[23].

10 лістапада паліцыя і армія ачысцілі ад пратэстуючых масты праз Тыгр, якія вядуць у цэнтр Багдада. Пад кантролем апазіцыі застаўся толькі мост Рэспублікі і плошча Тахрыр. Падчас гэтых мерапрыемства загінулі шэсць чалавек, дзесяткі атрымалі раненні. Супраць дэманстрантаў ўжылі баявыя патроны, шокавыя гранаты, слёзатачывы газ. Як сцвярджаецца, рашэнне аб больш жорсткіх дзеяннях было прынята на нарадзе з удзелам прэм’ер-міністра Адэля Абдул Махдзі, камандуючага сіламі «Аль-Кудс» Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі генерала Касема Сулеймані, вядучых шыіцкіх палітыкаў Ірака. Па дадзеных агенцтва Arab News, менавіта Суламані кіруе прыгнётам беспарадкаў. Адна з яго задач — не дапусціць ўмяшання ў канфлікт шыіцкага апалчэння «Аль-Хашд аль-Шаабі», падпарадкоўвальнага КВІР, паколькі гэта можа даць падставу да амерыканскага ўмяшанню[11][5].

13 лістапада ўплывовы шыіцкі палітык і рэлігійны лідар Муктада ас-Садр заклікаў чыноўнікаў краіны далучыцца да пратэстоўцаў і абвясціць усеагульную забастоўку. Ён таксама звярнуўся да парламента, каб той правёў работу над карэннымі рэформамі, сярод якіх ён назваў замену складу Вярхоўнай выбарчай камісіі, выбарчага заканадаўства, унясенне ў канстытуцыю шэрагу змяненняў[24].

15 лістапада адбыліся сур’ёзныя сутыкненні на плошчы аль-Хіляні, падчас якіх загінулі чацвёра дэманстрантаў[25].

16 лістапада з’явіліся паведамленні пра тое, што ў Багдадзе на плошчы Тахрыр падчас акцый пратэсту адбыўся тэрарыстычны акт. Невядомымі баевікамі быў узарваны аўтамабіль, што прывяло да гібелі шасці пратэстуючых. Яшчэ трыццаць чалавек атрымалі траўмы[26].

Расследаваннi[правіць | правіць зыходнік]

15 кастрычніка суд горада Аль-Кут выдаў ордэр на арышт двух афіцэраў паліцыі правінцыі Васіт па справе аб смерці дэманстрантаў. Паліцыянты былі абвінавачаныя ў гібелі некалькіх удзельнікаў пратэстаў, што пацвярджаецца словамі відавочцаў і запісам камеры відэаназірання[27]. Тым часам пачаліся праверкі пр ўсіх рэгіёнах, дзе праходзілі акцыі. Была створаная спецыяльная камісія па расследаванні актаў гвалту падчас дэманстрацый[28]. 21 кастрычніка апублiкаваны даклад камісіі па расследаванні гібелі людзей на дэманстрацыях. Як адзначаецца ў дакуменце, выкарыстанне баявой зброі і празмернае прымяненне сілы прывялі да ахвяраў сярод пратэстоўцаў. Акрамя таго, у дакладзе рэкамендуецца зняць са сваіх пасадаў шэраг высокапастаўленых асоб у органах бяспекі Ірака, а таксама начальнікаў паліцыі такіх гарадоў як Багдад, Бабіл, Наджаф, Майсан, ан-Насырыя і Ад-Дзіванія. Паведамляецца, што афіцыйныя органы не аддавалі загады адкрыць агонь па дэманстрантах[29]. Пазней, шэсцьдзясят шэсць іракскіх афіцэраў паліцыі паўсталі перад судом за празмернае прымяненне сілы пры разгоне акцый пратэсту[30].

Мiжнародная рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

5 кастрычніка Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў урад і дэманстрантаў да дыялогу. Ён адзначыў, што свабода выказвання меркаванняў і мірных сходаў з’яўляюцца асноўнымі правамі чалавека, якія неабходна паважаць[31]. Тым часам, афіцыйны прадстаўнік урада Ірана Алі Рабіі заклікаў іракцаў праявіць вялікую стрыманасць у сувязі са беспарадкамі[32]. Пазней Іран часова адмяніў візы для іракцаў на фоне пратэстаў у краіне[33].

9 кастрычніка Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа на фоне пратэстаў у Багдадзе заклікаў прэм’ер-міністра Махдзі да стрыманасці і барацьбе з карупцыяй у краіне, як таго патрабуюць дэманстранты[34].

31 кастрычніка Вярхоўны кіраўнік Ірана аятала Хаменеі абвінаваціў ЗША і іх саюзнікаў на Блізкім Усходзе ў дэстабілізацыі Ірака і Лівана, а таксама ў распаўсюдзе хаосу па ўсім рэгіёне. Разам з тым духоўны лідар заклікаў антыўрадавых дэманстрантаў у абедзвюх арабскіх краінах дамагацца змен выключна законным шляхам[35].

9 лістапада МЗС Расіі папярэдзіла расіян аб небяспецы паездак у Ірак з-за неспрыяльнай абстаноўкі ў рэспубліцы і высокага ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы[20].

10 лістапада прэс-служба Белага дома выказаў занепакоенасць амерыканскімі ўладамi беспарадкамі ў Іраку і заклікалі ўрад краіны правесці выбары і спыніць гвалт. Было адзначана, што, нягледзячы на ​​гвалт са смяротным зыходам і забарону на доступ у інтэрнэт, іракскі народ прымусіў пачуць сябе і свае заклікі[20].

На фоне масавых беспарадкаў ўрад Кувейта прыняў рашэнне эвакуіраваць супрацоўнікаў свайго консульства ў Басры[10].

Узброеныя напады[правіць | правіць зыходнік]

На фоне масавых пратэстаў у канцы кастрычніка адбыліся абстрэлы амерыканскіх ваенных аб’ектаў і тэрыторыі ля пасольства ЗША. Вынікам апошняга інцыдэнту стала гібель аднаго іракскага вайскоўца[36]. Ужо 8 лістапада ракетнай атацы падвергнулася ваенная база Каяра на паўднёвай ўскраіне Масула, дзе дыслакаваныя амерыканскія вайскоўцы: было выпушчана 17 некіравальных рэактыўных снарадаў калібра 122 мм. Увечары 17 лістапада некалькі ракет былі выпушчаны па «Міжнароднай зоне» у цэнтры Багдаду, дзе размешчаны пасольствы ЗША, іншых краін, урадавыя ўстановы[10].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. تنسيقيّات البصرة تُعلًّق التظاهرات وتطالب بملاحقة مندسّين من ولاية الجنوب. Праверана 2 кастрычніка 2019.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Эхо арабской весны: Подводные камни протестов в Ираке
  3. Williams, Jennifer The violent protests in Iraq, explained (7 верасня 2018). Праверана 15 лютага 2019.
  4. Iraq’s government seems powerless to halt protests in its heartland
  5. 5,0 5,1 5,2 Иракская армия отбросила манифестантов к площади Тахрир
  6. https://news.yahoo.com/iraqs-moqtada-sadr-cleric-kingmaker-111609672.html
  7. https://www.sabah.com.tr/dunya/2019/11/18/sadrdan-isyan-manifestosu
  8. https://www.thebaghdadpost.com/en/Story/44685/US-will-not-hesitate-to-sanction-Iraqi-officials-White-House
  9. https://news.antiwar.com/2019/11/17/us-threatens-to-sanction-iraqi-officials-over-protest-crack-down/
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 Ирак в глубочайшем кризисе, но главные потрясения впереди // Фонд стратегической культуры, 20 ноября 2019
  11. 11,0 11,1 В Ираке во время протестов погибли 319 человекGordonua", 11 ноября 2019
  12. 250 человек стали жертвами беспорядков в ходе протестов в Ираке
  13. Число погибших в ходе протестов в Ираке превысило 70 человек, сообщили СМИ
  14. Протесты в Ираке. Количество погибших увеличилось до 99
  15. 15,0 15,1 В Ираке число погибших в акциях протестов превысило 100 человек, тысячи раненых
  16. Неизвестные снайперы расстреляли людей во время протестов в Ираке // Взгляд, 4 октября 2019
  17. Протесты в Ираке: 100 человек погибли, тысячи раненых
  18. У Іраку трохдзённая жалоба па ахвярах сутыкненняў // Белтэлерадыёкампанiя, 10 кастрычніка 2019
  19. В Ираке массовые протесты распространились на всю страну // Радио «Свобода»
  20. 20,0 20,1 20,2 США призвали остановить насилие в Ираке и провести выборы // Известия, 11 ноября 2019
  21. В Ираке во время атаки на консульство Ирана погибли протестующие — Depo, 4 ноября 2019
  22. Протестующие в Ираке атаковали консульство Ирана, погибли пять человек — Vezti.az, 4 ноября 2019
  23. Полиция Ирака открыла огонь по протестующим в Багдаде — Report, 4 ноября 2019
  24. В Ираке лидер шиитов призвал чиновников присоединиться к протестующим — РИА Новости, 13 ноября 2019
  25. [1]
  26. Автомобиль подорвали в толпе протестующих в Ираке, много жертвСвободная пресса, 16 ноября 2019
  27. В Ираке выдали ордер на арест двух силовиков по делу о смерти демонстрантов — РИА Новости, 15 октября 2019
  28. Итоги следствия по делу о протестах в Ираке могут быть объявлены 21 октября — Trend, 20 октября 2019
  29. В Ираке более 150 человек погибли во время протестов // РИА Новости, 22 октября 2019
  30. [2]
  31. Генсек ООН призывает правительство Ирака и демонстрантов к диалогу
  32. В правительстве Ирана прокомментировали протесты в Ираке
  33. Иран временно отменил визы для иракцев на фоне протестов в стране // РИА Новости, 7 октября
  34. Помпео на фоне протестов в Багдаде призвал премьера Ирака к сдержанности // РИА Новости, 9 октября
  35. Аятолла Хаменеи: За хаосом в Ираке и Ливане стоят спецслужбы США — Eвразия daily, 31 октября 2019
  36. У посольства США в Ираке упал снаряд — Lenta.ru, 30 октября 2019