Пратэсты ў Іране (2022)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Пратэсты ў Тэгеране, 20 верасня.

Масавыя пратэсты ў Іране пачаліся 18 верасня 2022 года пасля гібелі праваабаронцы і змагаркі за правы жанчын Махсы Аміні.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У апошні час Іран узмацняў рэпрэсіі супраць нязгодных з кансерватыўным рэжымам, у тым ліку змагарамі за правы жанчын. Узмацняюцца і рэпрэсіі супраць саміх жанчын, у тым ліку тых, якія не маюць дачынення да палітычнага актывізму. Напрыклад, выносяцца смяротныя пакаранні за шлюбную здраду або за самаабарону ў сітуацыі хатняга гвалту.

22-гадовая Махса Аміні з іранскага Курдыстана прыехала ў Тэгеран праведаць сваякоў. 13 верасня 2022 года яе затрымаў спецыяльны атрад паліцэйскіх, якія сочаць за выкананнем шарыяцкіх нормаў. Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, што яна замест хіджаба мела хустку. І з паліцэйскага пастарунка жывой яна ўжо не выйшла.

Паводле афіцыйнай версіі, Махса Аміні памерла ў пастарунку праз праблемы з сэрцам. Але, па звестках СМІ, дзяўчына памерла ў шпіталі. Туды яе даставілі з пастарунка моцна збітай, з пераламаным чэрапам, і яна знаходзілася ў стане комы. Пра яе смерць было аб’яўлена 16 верасня.

Ход пратэстаў[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пахавання да магілы Махсы Аміні ў горадзе Сагез у іранскім Курдыстане сталі прыходзіць незадаволеныя людзі. Калі ў натоўпе пачуліся крыкі «Далоў дыктатара!», па пратэстоўцах адкрылі агонь на паражэнне, забіўшы і параніўшы некалькі чалавек. Гэта прывяло да масавых акцый пратэсту па ўсёй краіне.

Падчас пратэстаў жанчыны спальвалі хіджабы, зразалі валасы і дзяліліся гэтым у сацсетках. Людзі крычалі «Далоў дыктатара!» і «Жанчыны, свабода, жыццё!». Пратэстоўцы зрываюць партрэты рэлігійных лідараў з урадавых будынкаў, паляць хіджабы. У розных гарадах ідуць вулічныя баі. Паліцэйскія не даюць рады пратэстоўцам.

Да 23 верасня пратэсты ахапілі больш за пяцьдзясят гарадоў па ўсёй краіне. Да акцыі далучыліся студэнты ўніверсітэтаў і старшакласнікі.

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі падчас сесіі парламента прызнаў «слабасці і недахопы» ў краіне, але, як і духоўны лідар аятала Алі Хаменеі, абвінаваціў у пратэстах вонкавыя сілы[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]