Пратэсты ў Ганконгу (2019—2020)
Пратэсты ў Ганконгу | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||
Дэманстрацыя пратэсту 9 чэрвеня 2019. | |||||||||
| |||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||
Пратэстоўцы
(няма цэнтралізаванага кіраўніцтва):
«Дэмасiст»
|
Улады:
падтрымліваецца:
|
Масавыя выступленні ў Ганконгу распачаліся ў cакавіку 2019 года і былі выкліканы законапраектам аб экстрадыцыі мясцовых жыхароў у суды КНР.
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]Ганконг — аўтаномная тэрыторыя Кітая, якая 99 гадоў належала Вялікабрытаніі. У 1997 годзе гэтую адміністрацыйную адзінку вярнулі ў склад Кітайскай Народнай Рэспублікі, але з умовай захавання аўтаноміі да 2047 года.
У чэрвені 2019 года кіраўніца тэрыторыі Кэры Лэм ініцыявала закон, які дазваляе абыходзіць дамову кітайцаў з брытанцамі. Закон вырашылі распрацаваць, зачапіўшыся за выпадак, калі 19-гадовы мужчына з Ганконга забіў сваю 20-гадовую цяжарную дзяўчыну падчас адпачынку ў Тайвані ў лютым 2018 года. Мужчына збег з Тайваня і вярнуўся ў Ганконг. Тайвань звярнуўся з просьбай выдаць гэтага чалавека, але чыноўнікі Ганконга заявілі, што не могуць выслаць яго з-за адсутнасці пагаднення аб экстрадыцыі з Тайванем[3].
Паводле законапраекта, жыхары былой брытанскай калоніі могуць быць перададзеныя ў суды КНР, пры тым што экстрадыцыя да гэтага была немагчымая. У сваю чаргу, мясцовыя жыхары асцерагаліся, што гэты закон можа падарваць судовую сістэму Ганконга, і з яго дапамогай Кітай зможа праводзіць рэпрэсіі супраць апазіцыянераў, праваабаронцаў, журналістаў і няўрадавых арганізацый. Жаданне Пекіну навязаць аўтаноміі змену закону аб экстрадыцыі выклікала масавыя пратэсты.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]2019
[правіць | правіць зыходнік]Большасць жыхароў аўтаноміі адмоўна ўспрыняла намаганні мясцовай улады змяніць заканадаўства аб экстрадыцыі. У першых двух масавых маршах пратэсту ўдзел прыняў мільён, а потым 1 млн 200 тысяч чалавек адпаведна.
Пад націскам пратэстоўцаў улады вырашылі на нявызначаны тэрмін адкласці зацвярджэнне скандальных зменаў у мясцовым заканадаўстве. Аднак гэта не спыніла пратэсты. Дэманстранты дамагаліся поўнага адклікання законапраекту.
Па меры развіцця падзей у пратэстоўцаў пачалі з’яўляцца і іншыя патрабаванні, у тым ліку палітычныя. Пратэстоўцы пажадалі расследавання дзеянняў паліцыі падчас разгону пратэстаў, а таксама, каб грамадзяне атрымалі ўсеагульнае выбарчае права, а кіраўніца адміністрацыі Ганконга Кэры Лам сышла ў адстаўку, у той чам як Ганконг атрымаў больш самастойнасці ад Кітая[3].
5 жніўня ў Ганконгу па закліку прафсаюзаў пачаўся генеральны страйк. Не працавала метро, былі адмененыя сотні рэйсаў[4].
На працягу двух месяцаў сілы правапарадку арыштавалі больш за 500 дэманстрантаў. Цэнтральныя ўлады КНР абурэнне жыхароў Ганконгу назвалі «гульнямі з агнём»[5].
12 жніўня афіцыйны прадстаўнік канцылярыі па справах Ганконга і Макао Дзяржсавета Кітая Ян Гуан заявіў, што падчас беспарадкаў у Ганконгу сталі праяўляцца «парасткі тэрарызму». Кітай сагнаў у Шэньчжэнь, які мяжуе з Ганконгам, вялікую колькасць ваеннай тэхнікі Народнай узброенай паліцыі[6].
17 жніўня ў горадзе прайшла акцыя ў падтрымку праваахоўных органаў, на якой сабраліся 476 тыс. чалавек. У пачатку мерапрыемства быў прадэманстраваны дзесяціхвілінны відэаролік са сцэнамі нападу на паліцэйскіх і затрыманняў падчас пратэстных акцый. Некаторыя ўдзельнікі мітынгу прыйшлі на акцыю з дзяржаўнымі сцягамі КНР[7].
4 верасня кіраўнік Ганконга Кэры Лэм заявіла, што спрэчны законапраект аб экстрадыцыі цалкам адкліканы[8]. Нягледзячы на гэта, беспарадкі не скончыліся. Пратэстоўцы вылучылі новыя патрабаванні, такія як амністыя ўсіх затрыманых удзельнікаў пратэстаў, правядзенне незалежнага расследавання фактаў жорсткага абыходжання паліцыі з удзельнікамі пратэстаў, увядзенне дэмакратычных выбараў кіраўнікоў адміністрацыі і заканадаўчага савета[9].
8 верасня ля будынка амерыканскага консульства сабраліся ўдзельнікі дэмакратычнага руху, якія звярнуліся да Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай аб дапамозе. Апазіцыянеры прынеслі сцяг Злучаных Штатаў і банеры з надпісамі «Прэзідэнт Трамп, выратуйце Ганконг» і «Зрабіце Ганконг зноў вялікім». Таксама яны скандавалі «Змагайцеся за свабоду, падтрымлівайце Ганконг» і «супраціўляцца Пекіну, вызваліце Ганконг»[9][10].
2020
[правіць | правіць зыходнік]12 студзеня 2020 года ўлады Ганконга забаранілі ўезд у краіну кіраўніку міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch (HRW) Кенету Роту. Той планаваў наведаць Ганконг для расследавання парушэнняў правоў чалавека ўладамі КНР. У арганізацыі паведамілі, што забарона на візіт Рота адлюстроўвае «знікненне свабод» у Ганконгу пад ціскам Пекіна[11].
У маі 2020 года пратэсты ізноў аднавіліся. Прычынай аднаўлення пратэстнага руху стала спроба прыняцця цэнтральным урадам закона пра нацыянальную бяспеку Ганконга, які на думку пратэстуючых абмяжоўвае правы ганконгцаў, і робіць іх залежнымі ад Пекіна. Акцыя супраць гэтага закона была разагнаная паліцыяй[12].
Бені Тай распрацаваў неафіцыйныя праймерыз — папярэдні адбор апазіцыйных кандыдатаў — на мясцовыя выбары, якія былі запланаваны на 2020 год. Больш за паўмільёна жыхароў Ганконга прынялі ўдзел у праймерыз, але ўлады Кітая і Ганконга ўбачылі ў гэтым спробу зрынуць уладу. Актывістаў, уключаючы Бені Тая, арыштавалі ў пачатку 2021 года. Джошуа Вонг да таго часу ўжо знаходзіўся пад арыштам.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Улады Кітая і Ганконга заяўлялі, што гэты закон неабходны для забеспячэння стабільнасці і адмаўлялі, што ён абмяжоўвае аўтаномію Ганконга.
Судовы працэс 2024 года стаў найбольшым пасля прыняцця закону аб нацыянальнай бяспецы. Дзясяткі жыхароў Ганконга выстройваліся ў чаргу перад будынкам суда за некалькі дзён да пачатку працэсу, каб забяспечыць сабе месца ў зале.
19 лістапада 2024 года 45 чалавек атрымалі турэмныя тэрміны ад чатырох да 10 гадоў, іх прызналі вінаватымі ў змове з мэтай звяржэння ўлады, яшчэ двух актывістаў апраўдалі. Бені Тай атрымаў самы вялікі тэрмін — 10 гадоў. Іншы лідар пратэстаў, Джошуа Вонг, прысуджаны да чатырох гадоў і васьмі месяцаў турмы. Суд скараціў яго тэрмін на трэць пасля таго, як Вонг прызнаў віну. Чатырох іншых актывістаў, у тым ліку грамадзяніна Аўстраліі Гордана Нга, суд назваў арганізатарамі пратэстаў і прысудзіў да тэрмінаў да сямі гадоў і трох месяцаў турмы. Іншыя атрымалі ад чатырох да сямі гадоў турмы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ‘All five demands must be fulfilled’: Thousands of Hong Kong anti-extradition law protesters rally in Sha Tin (англ.). Hong Kong Free Press (14 ліпеня 2019). Праверана 2 жніўня 2019.
- ↑ "Riot charges for Hong Kong activists trigger new protests". France 24 English. Reuters. 2019-07-30. Праверана 2019-07-31.
{{cite news}}
: Тэкст "lang-en" ігнараваны (даведка) - ↑ а б nashaniva.by
- ↑ svaboda.org
- ↑ polskieradio.pl
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Власти Гонконга собрали полмиллиона людей на митинг, где высказывались в поддержку полиции, разгоняющей демонстрации
- ↑ nashaniva.by
- ↑ а б Протестующие в Гонконге просят президента Трампа о помощи
- ↑ Протестующие в Гонконге призвали Трампа освободить их от контроля Пекина
- ↑ HRW chief 'denied entry to Hong Kong' ahead of critical China report, BBC, 12.01.2020
- ↑ Тысячи демонстрантов в Гонконге выступили против нового законопроекта Китая
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Пратэсты ў Ганконгу (2019—2020) на Вікісховішчы |
---|