Пратэсты ў ЗША (2025)
5 красавіка 2025 года ЗША ахапілі вулічныя дэманстрацыі супраць палітыкі прэзідэнта Дональда Трампа[1]. Гэта найбуйнейшыя пратэсты ў краіне з часоў пратэстаў пасля гібелі Джорджа Флойда ў 2020 годзе[2].
Мітынгі выкліканы многімі крокамі адміністрацыі Трампа[1], уключаючы ўведзенне сусветных пошлін[3], значныя скарачэнні дзяржаўных устаноў[4], пагрозы правам прафсаюзаў[5] і ЛГБТК+[4], рэйды супраць мігрантаў[1], скарачэнне фінансавання аховы здароўя і даследаванняў[3]. Пратэстоўцы абвінавацілі ўлады ў адступленні ад дэмакратыі[3], узмацненні аўтарытарызму і меркаванай арыентацыі адміністрацыі на інтарэсы мільярдэраў, а не амерыканскіх рабочых[3].
Пратэсты, арганізаваныя пад лозунгам «Рукі прэч!» (англ.: Hands Off), узначаліла агульнанацыянальная кааліцыя, куды ўвайшлі арганізацыі па абароне грамадзянскіх правоў, ветэранаў, групы па абароне правоў жанчын, прафсаюзы і абаронцы ЛГБТК+[5]. Былі высунуты наступныя патрабаванні: спыніць пашырэнне ўплыву мільярдэраў і карупцыю ў адміністрацыі Трампа; спыніць скарачэнне федэральных сродкаў на сацыяльнае забеспячэнне; спыніць нападкі на мігрантаў, транс-гендэраў і іншыя супольнасці[5].
У адрозненне ад пратэстаў падчас першага тэрміну Трампа, якія былі сканцэнтраваны на Вашынгтоне, арганізатары новых спрабавалі распаўсюдзіць іх па ўсёй тэрыторыі ЗША[6]. Паводле заяў актывістаў, у акцыях прынялі ўдзел больш за 100 000 чалавек[6]. Да дэманстрацый далучыліся больш чым 150[6] прафсаюзаў[4][3], прадэмакратычных груп[4], груп за грамадзянскія правы[4], ЛГБТК+[4][5] і груп за правы жанчын[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в King, Robin Levinson; Moon, Jenna; Debusmann Jr, Bernd (April 5, 2025). Anti-Trump protests in cities across US declare 'hands off'. BBC News. Архівавана з арыгінала 2025-04-06. Праверана April 5, 2025.
- ↑ Protesters tee off against Trump and Musk in 'Hands Off!' rallies across the US (англ.)(недаступная спасылка). WSB-TV Channel 2 - Atlanta (5 красавіка 2025). Праверана 5 красавіка 2025.
- ↑ а б в г д Li, Jasmine; Kiernan, Paul; Fernandez, Roshan (April 5, 2025). Protesters Rally Against Trump: 'Democracy Not Dictatorship'. The Wall Street Journal. Архівавана з арыгінала 2025-04-05. Праверана April 5, 2025.
- ↑ а б в г д е WATCH: 'Hands Off' protest against Trump and Musk's federal cuts in Washington, D.C. PBS News Hour. April 5, 2025. Архівавана з арыгінала 2025-04-06. Праверана April 5, 2025.
- ↑ а б в г д Elassar. 'Hands Off!' protesters across US to rally against President Donald Trump and Elon Musk (англ.). CNN (5 красавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2025. Праверана 5 красавіка 2025.
- ↑ а б в Morse, Dan; Munro, Dana; Hermann, Peter; Uber, Emma; Alexander, Keith L. (2025-04-05). Thousands rally in D.C. as Trump protesters gather across U.S. The Washington Post [амерыканская англійская]. ISSN 0190-8286. Архівавана з арыгінала 2025-04-06. Праверана 2025-04-05.