Перайсці да зместу

Пратэсты ў Лос-Анджэлесе (2025)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацгвардзейцы і пратэстоўцы.

6 чэрвеня 2025 года ў акрузе Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША, пачаліся пратэсты супраць іміграцыйных рэйдаў. Акцыі пратэсту стартавалі ў Лос-Анджэлесе пасля таго, як іміграцыйная і мытная паліцыя ЗША (ICE) правяла арышты нелегальных імігрантаў у некалькіх раёнах горада[1][2][3].

У першы ж дзень, калі пратэстоўцы сутыкнуліся з сіламі Дэпартамента паліцыі Лос-Анджэлеса і іміграцыйнай і мытнай паліцыяй ЗША (ICE), пратэсты супраць рэйдаў перараслі ў вулічныя беспарадкі. 7 чэрвеня падчас рэйдаў пратэстуючыя і федэральныя сілы ўступілі ў сутычкі ў Парамаўнце і Камптоне. Затым прэзідэнт Дональд Трамп федэралізаваў Нацыянальную гвардыю Каліфорніі і накіраваў у горад 300 нацыянальных гвардзейцаў. Пратэсты былі арганізаванымі, у іх прынялі ўдзел некалькі груп і незалежных пратэстоўцаў. 9 чэрвеня Пентагон разгарнуў у горадзе 700 марскіх пяхотнікаў. Крытыкі, у тым ліку губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам, назвалі ваенны адказ заўчасным, правакацыйным, накіраваным на атрыманне палітычнай выгады і аўтарытарным[4][5][6].

10 чэрвеня мэр горада Карэн Бас сваім указам увяла каменданцкі час пасля 20:00 гадзін з-за падпалаў і разрабавання больш за дваццаць крамаў і бізнесаў[7]. 11 чэрвеня яна паведаміла пра арышты больш за сто парушальнікаў парадку падчас першага каменданцкага часа і ўжо ў другі раз абвясціла каменданцкі час пасля 20:00 гадзін вечара 11 чэрвеня. Мэр таксама заявіла, што каменданцкі час будзе працягвацца столькі, колькі неабходна для поўнага аднаўлення парадку[8][9]. Прэзідэнт Трамп загадаў павялічыць колькасць байцоў нацыянальнай гвардыі да чатырох тысяч вайскоўцаў[10]. Кіраўніцтва паліцыі Лос Анджэлеса аб’явіла аб пачатым супрацоўніцтве ў расследаваннях і сілавым узаемадзеянні з федэральнымі спецслужбамі ў сувязі са шматлікімі выпадкамі парушэння грамадскага парадку і крымінальнымі злачынствамі, уключаючы вандалізм федэральных будынкаў, напады на паліцэйскіх і смяротнае нажавое раненне мужчыны[11][12][13][14][15]. У той жа час федэральныя рэйды і арышты нелегальных мігрантаў і пратэстуючых падвяргаліся крытыцы з боку прадстаўнікоў імігранцкіх абшчын з краін Лацінскай Амерыкі, а таксама палітыкаў Дэмакратычнай партыі ЗША, такіх, як губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсан[16][17].

У ходзе падзей як мінімум 30 журналістаў пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў[18].

  1. California leaders condemn Ice raids in LA: 'We will not stand for this'. The Guardian. 2025-06-07. Праверана 2025-06-07.
  2. Dallow, Lily. Police use flash-bangs, tear gas to quell ICE raid protests in L.A.. KTLA (6 чэрвеня 2025). Праверана 7 чэрвеня 2025.
  3. ICE raids across L.A. spark backlash; Trump officials vow to continue operations. Los Angeles Times (7 чэрвеня 2025). Праверана 7 чэрвеня 2025.
  4. Bose, Nandita (2025-06-08). Political divide widens as Trump deploys National Guard to Los Angeles. Reuters. Праверана 2025-06-09. The protests against the raids have become the latest focal point in a national debate over immigration, protest rights, and the use of federal force in domestic affairs. It also has fueled discussion on the boundaries of presidential power and the public's right to dissent.
  5. Pager, Tyler (2025-06-08). Trump Jumps at the Chance for a Confrontation in California Over Immigration. The New York Times. Праверана 2025-06-09. They have shared images and videos of the most violent episodes — focusing particularly on examples of protesters lashing out at federal agents — even as many remained peaceful.
  6. What's happening in LA could be a template for the Trump administration. The Economist. 2025-06-09. Праверана 2025-06-09. the cycle of protest, violence and repression often benefits the political right, even when the unrest is fanned by the government itself. In Los Angeles neither the local police department, nor the mayor or the governor thought the presence of the National Guard would help restore order. But to point that out is to misunderstand why Mr Trump ordered troops in. That was to create confrontation.
  7. AP (Ассошиэйтед Пресс): Los Angeles leaders impose curfew as protests against Trump’s immigration crackdown continue [1]
  8. ABC NEWS: Mayor Bass announces curfew for DTLA amid ongoing anti-ICE protests [2]
  9. New York Times: Bass Announces Downtown L.A. Curfew to Calm Protests
  10. ABC NEWS: Police make arrests on first night of curfew in downtown LA as protests continue [3]
  11. ABC NEWS: Police make arrests on first night of curfew in downtown LA as protests continue [4]
  12. ABC NEWS: 2 men charged by feds for roles in LA protests
  13. LAist: Here's everything you need to know about curfews for downtown LA [5]
  14. Mayor Bass, LAPD Chief McDonnell provide updates on continued unrest in LA [6]
  15. USA TODAY
  16. Governor Newsom files emergency motion to block Trump’s unlawful militarization of Los Angeles [7]
  17. CBS: California Gov. Gavin Newsom's full speech on federal response to L.A. protests [8]
  18. Santucci, Jeanine. Multiple journalists injured by police nonlethal rounds while covering LA protests (англ.). USA Today (10 чэрвеня 2025). Праверана 10 чэрвеня 2025.