Пратэст на Розенштрасэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Блок жанчын» скульптара Інгеборг Гунцынгер, мемарыял пратэсту

Пратэ́ст на Ро́зенштра́сэ («Вуліцы ружаў») у Берліне — мірная дэманстрацыя ў Трэцім рэйху, скіраваная супраць дзеянняў рэжыму. У сямідзённых пратэстах цягам лютага — сакавіка 1943 года ўдзельнічалі этнічныя немкі — жонкі і сваячкі жыдоў, арыштаваных дзеля дэпартацыі паводле расавай палітыкі Трэцяга рэйха. Выступленне скончылася вызваленнем усіх арыштаваных. Пратэст на Розенштрасэ — адзіная масавая дэманстрацыя немцаў у Трэцім рэйху супраць дэпартацыі яўрэяў[1].

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Нюрнбергскія законы Трэцяга рэйха не адрознівалі яўрэяў, жанатых з людзьмі іншай веры, ад «поўных яўрэяў», і прадугледжвалі такое самае да іх стаўленне[2]. Нацысты намагаліся спрасціць працэдуру разводу ў такіх выпадках; тым не менш, 90 % прадстаўнікоў арыйскай расы вырашылі трымацца свайго шлюбу[3], таму рэжым мусіў устрымлівацца ад пераследу такіх яўрэяў, магчыма, баючыся раскрыцця сакрэтнасці «канчатковага рашэння». У 1939 годзе ў Трэцім рэйху налічвалася 30 000 сужэнскіх параў, адной паловай у якіх з’яўляліся яўрэі[4].

Хада падзей[правіць | правіць зыходнік]

Дзённік Гебельса з намерам ачысціць Берлін ад яўрэяў. «Яўрэі Берліна нарэшце будуць выгнаныя. Да 28 лютага, самае апошняе, іх збірацьмуць у лагерах, а потым дэпартуюць. Да 2000 за раз, раз за разам, дзень за днём. Я вызначыў сабе цалкам вызваліць Берлін ад яўрэеў да сярэдзіны ці канца сакавіка, не далей» — 18 лютага 1943 года.

22 студзеня 1943 года Іозеф Гебельс і Адольф Гітлер вырашылі канчаткова ачысціць Германію ад яўрэяў[5][6]. 18 лютага ў сваёй прамове пра «татальную вайну»[d] Гебельс згадаў і патрэбу ва «ўнутранай бяспецы ад паўторнага ўдару ў спіну»[7].

27 лютага Гестапа пачало ў часе «Фабрычнай акцыі[d]» арыштоўваць апошніх яўрэяў у Берліне і накіроўваць іх у транзітныя лагеры. 1800 арыштаваных мужчын, якія былі жанаты з неяўрэяўкамі, аддзялілі ад астатніх 10 000 арыштаваных і змясцілі ў будынках на Розенштрасэ 2—4[8], паколькі яны з’яўляліся «прывілеяванымі» нават паводле нацысцкіх законаў[9]. Ужо ўвечары 27 лютага перад гэтымі будынкамі і пачаліся жаночыя пратэсты з патрабаваннем вярнуць іх мужоў[10]. Яны разыходзіліся пасля пагрозаў адкрыць вагонь, але праз пэўны час зноў збіраліся на дэманстрацыю[11]. 1 сакавіка 1943 года пратэст давялося прыпыніць, бо пачалася бамбарзіроўка Берліна брытанскай авіяцыяй[12].

РСХА прапаноўвала расстраляць пратэст, аднак Гебельс забараніў гэта, палічыўшы пратэст не палітычным, а проста жаданнем жанчын вярнуць сваіх мужоў; а немагчымасць схаваць магчымае забойства немцаў магло падарваць дух адзінства нацыі[12]. 6 сакавіка Гебельс, з’яўляючыся гаўляйтарам Берліна, загадаў вызваліць усіх зняволеных у будынках на Розенштрасэ 2—4. Яго міністэрства спрабавала схаваць інфармацыю пра дэманстрацыю, аднак у пачатку сакавіка брытанскія і амерыканскія газеты распаўсюдзілі пра яе інфармацыю. Тады Гебельс паспрабаваў прадставіць як пратэст супраць брытанскай бамбардзіроўкі Берліна.

Гебельс не стаў выконваць сваё абяцанне Гітлеру зноў паспрабаваць дэпартаваць выжылых з Розенштрасэ ў Аўшвіц, баючыся ўзнаўлення пратэстаў. Замест гэтага 18 красавіка 1943 года ён запатрабаваў ад іх зняць з вопраткі жоўтыя зоркі Давіда.

Неўзабаве высветлілася, што жанчыны сваім пратэстам на Розенштрасе, самі таго не ведаючы, выратавалі жыццё парыжскім яўрэям. Спасылаючыся на тое, што не вырашанае пытанне з берлінскімі жанатымі яўрэямі, памочнік Адольфа Айхмана ў Яўрэйскім аддзеле РСХА Рольф Гюнтэр апраўдваў нявысылку такіх самых яўрэяў з Парыжу. 21 мая 1943 года Эрнст Кальтэнбрунер з РСХА выдаў загад пра вызваленне з канлцягероў усіх нямецкіх яўрэяў, жанатых у змяшаных шлюбах, акрамя вінаватых у крымінальных злачынствах. Гэтым загадам таксама былі пералічаны чатыры катэгорыі яўрэяў, якія дагэтуль пазбягалі дэпартацыі; тры катэгорыі было загадана дэпартаваць, а ў чацвертую ўключылі яўрэяў са змяшаных шлюбаў. Усе такія сем’і перажылі Халакост.

Пратэст на Розенштрасэ быў адзіным супраць «канчатковага рашэння яўрэйскага пытання» ў нацысцкай Германіі[13].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Ружавая калона на месцы будынку па Розенштрасэ, дзе трымалі яўрэяў

Будынак на Розенштрасэ каля Александэрплаца, дзе трымалі схопленых яўрэяў, быў знішчаны падчас бамбарзіроўкі Берліна саюзнікамі напрыканцы вайны. Цяпер на гэтым месцы стаіць ружовая калона з інфармацыяй пра дэманстрацыю.

У сярэдзіне 1980-х гадоў усходненямецкая скульптарка Інгеборг Гунцынгер стварыла мемарыял жанчынам, якія пратэставалі на Розенштрасэ. У 1995 годзе гэты мемарыял пад назвай «Блок жанчын» (ням.: Block der Frauen) быў пастаўлены ў парку непадалёк ад месца падзей.

У 2003 годзе пра падзеі на вуліцы Ружаў рэжысёрка Маргарэта фон Трота зняла фільм «Розенштрасэ».

Зноскі

  1. Bartrop, Paul R.; Dickerman, Michael (2017). The Holocaust: An Encyclopedia and Document Collection v.2. p. 552. ISBN 1440848327.
  2. Stoltzfus, Nathan (2016). Hitler's Compromises : Coercion and Consensus in Nazi Germany. p. 245. ISBN 978-0-300-21750-6.
  3. Stoltzfus, Nathan (2016). Hitler's Compromises : Coercion and Consensus in Nazi Germany. p. 254. ISBN 978-0-300-21750-6.
  4. 1926-2007, Hilberg, Raul (1985). The destruction of the European Jews (Student ed.). New York. ISBN 0841909105. OCLC 12421088.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (link)
  5. Gellately, Robert (1990). The Gestapo and German society : enforcing racial policy, 1933–1945. Oxford: Clarendon Press. p. 143. ISBN 0198228694. OCLC 20670549.
  6. Gellatey Robert Backing Hitler: Consent and Coercion in Nazi Germany, Oxford: Oxford University Press, 2001 page 143.
  7. Gellately, Robert (2001). Backing Hitler: Consent and Coercion in Nazi Germany. Oxford. p. 143. ISBN 0192802917.
  8. The Rosenstrasse Demonstration, 1943. United States Holocaust Memorial Museum. USHMM. Праверана December 5, 2019.
  9. Stoltzfus, Nathan (2016). Hitler's Compromises : Coercion and Consensus in Nazi Germany. p. 254. ISBN 978-0-300-21750-6.
  10. Paldiel, Mordecai (2017). Saving One's Own: Jewish Rescuers During the Holocaust. pp. 23–25. ISBN 9780827612617.
  11. Stoltzfus, Nathan (2016). Hitler's Compromises: Coercion and Consensus in Nazi Germany. Yale University Press. p. 255. ISBN 978-0-300-21750-6.
  12. а б Stolzfus, Nathan (2001). Resistance of the Heart: Intermarriage and the Rosenstrasse Protest in Nazi Germany. New Brunswick: Rutgers University Press. p. 135. ISBN 0-8135-2909-3.
  13. Faust's Metropolis A History of Berlin. — New York: Carroll & Graf, 1998. — С. 518. — ISBN 9780006376880.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Joachim Neander. Sein Leben, seine Lieder, sein Tal, Verlag Presseverband der Evangelischen Kirche im Rheinland (1980).
  • Monika Richarz. Judisches Leben in Deutschland: Selbstzeugnisse zur Sozialgeschichte, vol. 3, 1918—1945, Stuttgart: Dt. Verl.-Anst. (1982): 64.
  • Helmut Eschwege and Konrad Kwiet. Selbstbehauptung und Widerstand deutsche Juden im Kampf um Existenz und Menschewuerde 1933—1945, Hamburg: Christians (1984):43.
  • Konrad Kwiet. Selbstbehauptung und Widerstand: Deutsche Juden im Kampf um Existenz und Menschenwürde, 1933—1945, Christians (1984). ISBN 978-3767208506
  • Helmut Eschwege. Fremd unter meinesgleichen: Erinnerungen eines Dresdner Juden, Ch. Links; 1. Aufl edition (1991). ISBN 978-3861530237
  • Antonia Leugers. Gegen eine Mauer bischöflichen Schweigens: Der Ausschuss für Ordensangelegenheiten und seine Widerstandskonzeption 1941 bis 1945, Verlag J. Knecht (1996).
  • Christof Dipper. Schwierigkeiten mit der Resistenz, Geschichte und Gesellschaft 22 (1996): 409—416.
  • Heinz Boberach. Aemter, Abkuerzungen, Aktionen des NS-Staates, Munich: Saur (1997): 379.
  • Eric A. Johnson. Nazi Terror: The Gestapo, Jews, and Ordinary Germans, New York: Basic Books (1999): 25.
  • Marion A. Kaplan. Dignity and Despair, Oxford University Press: (1999): 193.
  • Nathan Stoltzfus. Resistance of the Heart: Intermarriage and the Rosenstrasse Protest in Nazi Germany, Rutgers University Press (March 2001): paperback: 386 pages. ISBN 0-8135-2909-3
  • Christof Dipper. Third Reich History as if the People Mattered, Geschichte und Gesellschaft 26, no. 4 (2000). John J. Michalczyk, Confront!: Resistance in Nazi Germany, Peter Lang, 2004: 8. ISBN 0820463175
  • Wolf Gruner, Widerstand in der Rosenstraße, Fischer Taschenbuch Vlg. (2005). ISBN 978-3596168835
  • Nathan Stoltzfus. Hitler’s Compromises: Coercion and Consensus in Nazi Germany, Yale University Press (2016). ISBN 978-0-300-21750-6
  • Nathan Stoltzfus and Birgit Maier-Katkin. Protest in Hitler’s «National Community»: Popular Unrest and the Nazi Response, Berghahn Books (2016). ISBN 978-1-78238-824-1
  • Remembering Rosenstrasse: History, Memory and Identity in Contemporary Germany (англ.). — Peter Lang Limited, 2018. — ISBN 978-3-0343-1917-1.
  • Widerstand in der Rosenstraße: Die Fabrik-Aktion und die Verfolgung der "Mischehen" 1943 (ням.). — FISCHER Digital, 2015. — ISBN 978-3-10-560178-5.
  • The Rosenstrasse protest // Jews in Nazi Berlin: From Kristallnacht to Liberation (англ.) / Beate Meyer, Hermann Simon, Chana Schütz. — University of Chicago Press, 2009. — ISBN 978-0-226-52159-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]