Прафесійная этыка
Прафесійная этыка — падраздзел практычнай (прыкладной) этыкі, сукупнасць нормаў, якія вызначаюць канкрэтныя маральныя абавязкі, звязаныя з выконваемай прафесіяй і сацыяльнымі прафесійнымі адносінамі. Прафесійная этыка з’яўляецца прыкладной сацыяльна-філасофскай дысцыплінай, якая вывучае паходжанне, сутнасць, спецыфіку, сацыяльныя функцыі маральна-прафесійных нормаў і адносін, а таксама заканамернасці іх развіцця на розных гістарычных этапах і дае адказ на пытанне, як з кропкі гледжання маралі павінны ці не павінны паводзіць сябе прадстаўнікі пэўнай прафесіі[1].
Можа уключаць у сябе:
- паводзіны спецыяліста ў працоўным асяроддзі
- нормы, якія адпавядаюць дзеючым законам і ведамасным нарматыўным дакументам
- прафесійныя веды
- адносіны ў калектыве і ўсведамленне маральнай адказнасці за выкананне прафесійных абавязкаў
Задачы прафесійнай этыкі
[правіць | правіць зыходнік]Прафесійная этыка спрабуе прымяніць агульныя маральныя прынцыпы і канцэпцыі да практычных пытанняў пэўнай прафесіі. Часцей за ўсе яна выкарыстоўваецца ў прафесіях, якія вызначаюцца як прафесіі грамадскага даверу. Асноўнымі задачамі прафесійнай этыкі з’яўляюцца:
- вывучэнне складанага працэса адлюстравання прафесійных адносін у маральнай свядомасці і у маральна-прафесійных нормах
- вызначэнне выразнай мяжы паміж маральна-прафесійнымі з’явамі і з’явамі прафесійнага майстэрства
- вывучэнне сацыяльных задач, мэтаў прафесіі і іх значэння для прагрэса грамадства
Практычнае прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]У краінах, дзе існуюць дзяржаўныя органы і механізмы падтрымання стандартаў дзейнасці асобных прафесій, парушэнні прафесійнай этыкі пасля іх разгляду спецыяльнымі камітэтамі могуць быць падставай для пазбаўлення асобы ліцэнзіі на практыку ў рамках дадзенай прафесіі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Юрыдычная этыка
- Журналісцкая этыка
- Навуковая этыка
- Біятэхналагічная этыка
- Медыцынская этыка
- Iнжынерная этыка
- Этыка тэхналогій
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ethics in the Workplace - Articles - Publications and Resources - ASAE & The Center for Association Leadership(недаступная спасылка). web.archive.org (16 ліпеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2006. Праверана 28 красавіка 2025.