Праіндаеўрапейская мова
Праіндаеўрапейская мова — меркаваная мова-аснова для моў індаеўрапейскай сям’і.
Непасрэдных сведчанняў (напрыклад, помнікаў пісьмовасці) аб існаванні гэтай мовы няма, але навуковая супольнасць пераканана ў яе існаванні ў старажытнасці. Сістэмныя паралелі існуюць паміж індаеўрапейскімі мовамі на ўзроўні лексікі, фанетыкі, граматыкі. Яны не могуць быць растлумачаны ўзаемадзеяннем моў або выпадковым супадзеннем, бо па-першае, гэтыя паралелі шматлікія, па-другое, яны маюць сістэмны характар. Такім чынам, лагічным тлумачэннем іх можа быць агульнае паходжанне моў з адной старажытнай мовы-продка. Праіндаеўрапейская мова хоць і не зафіксавана, але матэрыяльна існуе ў кожнай сучаснай індаеўрапейскай мове ў выглядзе найбольш старажытнай лексікі, глыбінных граматычных і фанетычных законаў.
Распад праіндаеўрапейскай мовы адбыаецца дзесьці ў V–IV тысячагоддзях да нашай эры. Граматычная сістэма праіндаеўрапейскай мовы ў аснове сваёй захавалася ў праславянскай мове.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Багдзевіч, А. І. Уводзіны ў славянскую філалогію: дапаможнік / А. І. Багдзевіч, С. Г. Ляскевіч. — Гродна: ГрДУ, 2011. — 274 с. ISBN 978-985-515-417-5