Перайсці да зместу

Пра дзве сутнасці Хрыста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пра дзве сутнасці Хрыста

«Пра дзве сутнасці Хрыста»[1] або «Аб двух прыродах Хрыста»[2] — страчаная кніга Сымона Буднага, надрукаваная ў 1574 годзе[1] ў Лоскай друкарні пасля выдання Новага Запавета ў перакладзе Буднага[2].

Да нашага часу ні аднаго паасобніка гэтага выдання не захавалася, але пра яго добра вядома з крытычнага разбору твора Буднага, які зрабіў цюрыхскі прафесар тэалогіі Ёзіяс Зімлер. Між іншым, ён паведамляе, што твор Буднага меў прысвячэнне менскаму кашталяну Івану (Яну Янавічу) Глябовічу. Гэта цалкам можна дапусціць і таму, што ў 1580-я гг. у Вільні пад пратэкцыяй Яна Глябовіча дзейнічала друкарня, у якой працаваў Даніэль Ленчыцкі, які таксама быў першым друкаром у Лоску. У ёй, у прыватнасці, выдадзена кніга «Typis et sumtibus Illustris ас Magnifici Domini Do. Ioannis Hlebouicij, Castellani Minscensis MDL supremi Thesaurarij, Vpitensis Capitanaei etc. Per Danielem Lancicium, Vilnae, A.D. 1584.» з гравіраваным гербам Глябовіча[2].

  1. а б Людміла Іванова. Лоская друкарня // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  2. а б в Гісторыя беларускай кнігі : у 2 т. Т. 1: Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага / М. В. Нікалаеў ; [навуковыя рэдактары тома: В. В. Антонаў, А. І. Мальдзіс; мастак Г. І. Мацур]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — С. 204-205. — 423 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0481-5.