Провідэнс
| Горад | |||
| Провідэнс | |||
|---|---|---|---|
| Providence | |||
|
|||
| 41°49′51″ пн. ш. 71°24′54″ з. д.HGЯO | |||
| Краіна | |||
| Штат | Род-Айленд | ||
| Мэр | Брэт Смайлі[d][1] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1636 | ||
| Плошча | 53,2 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 23 м | ||
| Водныя аб’екты | Seekonk River[d], Providence River[d] і Narragansett Bay[d] | ||
| Часавы пояс | UTC-5, летам UTC-4 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 176 862 чалавек (2005) | ||
| Шчыльнасць | 3,66 чал./км² | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 401 | ||
| Паштовы індэкс | 02901, 02902, 02903, 02904, 02905, 02906, 02907, 02908, 02909, 02912, 02918 і 02940 | ||
|
|
|||
| providenceri.com (англ.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Провідэнс[3] (англ.: Providence) — сталіца і самы населены горад штата Род-Айленд, ЗША. Насельніцтва ў гарадскіх межах складае 176862 жыхары (2005). Першае паселішча з’явілася ў 1636 годзе. Заснаваў горад і даў яму назву Роджэр Уільямс з вымаўленай ім фразы «God's merciful Providence», што азначае «Божае міласэрнае прадбачанне», калі ён знайшоў месца для новага пасялення пасля таго, як быў выгнаны пурытанамі з Масачусетса. Стаў адным з першых гарадоў ЗША, якія сталі на шлях індустрыялізацыі. Сёння Провідэнс — эканамічны, культурны і палітычны цэнтр штата Род-Айленд. У адпаведнасці з перапісам 2000 года, Провідэнс знаходзіўся ў дзясятку гарадоў па ўзроўні людзей, якія знаходзяцца за рысай беднасці, сярод гарадоў з насельніцтвам больш за 100 000.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на месцы зліцця трох рэк: Мошасук (Moshassuck), Вунаскватукет (Woonasquatacket) і Провідэнс, апошняя ўпадае ў заліў Нарагансет. Горад стаіць на некалькіх пагорках: Канстыт’юшэн Хіл, Каледж (або Праспект) Хіл, Федэрал Хіл, Таквотэн Хіл, Сміт Хіл, Крысціян Хіл і Вейбосет Хіл.
Плошча горада — 53,2 км².
Насельніцтва — 171.557 жыхароў (2008).
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Провідэнса — вільготны кантынентальны, для яго характэрныя цёплае лета, халодная зіма і падвышаная вільготнасць круглы год. Дзякуючы блізкасці Атлантычнага акіяна, у Провідэнсе цяплей, чым у абласцях штата, размешчаных у глыбіні кантынента.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.providenceri.gov/mayors-office/ Праверана 10 мая 2022.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ Напісанне Провідэнс ў адпаведнасці з: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 37. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.