Проціанемічныя сродкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Проціанемічныя сродкі — лекавыя сродкі для лячэння анемій. Узмацняюць прадукцыю эрытрацытаў, ліквідуюць якасныя парушэнні утварэння эрытрацытаў у арганізме. Для лячэння анемій з паніжанай колькасцю гемаглабіну ўжываюць прэпараты, у якіх ёсць жалеза (напрыклад, жалеза закіснага лактат, гемастымулін, фераплекс і інш); пры анеміях з паменшанай колькасцю эрытрацытаў і павышаным насычэннем іх гемаглабінам — прэпараты вітаміну В12  (руск.) і фоліевай кіслаты; пры анеміях, што развіваюцца ў выніку прылічвання функцыі касцявога мозга, — сродкі, якія стымулююць функцыю касцявога мозга (эрытрапаэтын  (руск.), калоніястымулюючыя фактары).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]