Процівазачаткавыя сродкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Процівазача́ткавыя сро́дкі, або кантрацэпты́вы — сродкі, якія засцерагаюць ад цяжарнасці. Адрозніваюць механічныя і хімічныя процівазачаткавыя сродкі, якія выконваюць бар'ерную функцыю і перашкаджаюць злучэнню сперматазоіда і яйцаклеткі, гарманальныя процівазачаткавыя сродкі, якія парушаюць фізіялагічныя механізмы ўзнаўлення патомства.

Механічныя[правіць | правіць зыходнік]

Да механічных процівазачаткавых сродкаў адносяць прыстасаванні, якія прадухіляюць пранікненне сперматазоідаў у матку або перашкаджаюць развіццю ў матцы аплодненай яйцаклеткі — прэзерватывы, гумавыя дыяфрагмы(руск.) бел., каўпачкі(руск.) бел., унутрыматачныя сродкі. Мужчынскі прэзерватыў — адзін з найбольш эфектыўных сродкаў прафілактыкі венерычных захворванняў і СНІДу. Унутрыматачныя процівазачаткавыя сродкі уводзяць у поласць маткі, могуць мець і лекавыя сродкі.

Хімічныя[правіць | правіць зыходнік]

Да хімічных процівазачаткавых сродкаў мясцовага дзеяння адносяць рэчывы, якія выклікаюць гібель сперматазоідаў, што трапілі ў похву, напрыклад, слабыя арганічныя кіслоты, экстракты некаторых раслін. Хімічныя процівазачаткавыя сродкі часта камбінуюць паміж сабой і выкарыстоўваюць у выглядзе спецыяльных паст, парашкоў і інш. Пашыраны гарманальныя лекавыя процівазачаткавыя сродкі(руск.) бел., якія прадухіляюць цяжарнасць шляхам прыгнечвання авуляцыі і сперматагенезу, зменай уласцівасцей слізі шыйкі маткі і інш.

Гарманальныя[правіць | правіць зыходнік]

Блістар з таблеткамі пераральнага гарманальнага кантрацэптыва

У якасці пераральных гарманальных процівазачаткавых сродкаў(руск.) бел. выкарыстоўваюць сінтэтычныя аналагі жаночых палавых гармонаў або іх камбінацыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]