Процігістамінныя сродкі
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Процігістамінныя сродкі, або антыгістамінныя сродкі — лекавыя сродкі, якія блакіруюць рэцэптары тканак, адчувальныя да гістаміну, напрыклад, пры алергічным стане, павышанай сакрэцыі салянай кіслаты страўнікавымі залозамі і інш.
Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]
Класіфікуюць у залежнасці ад рэцэптараў, з якімі яны ўзаемадзейнічаюць. Адрозніваюць H1-, H2-, H3-блакатары. Да H1-блакатараў адносяць дымедрол, супрасцін, тавегіл і інш., якія ўжываюць для лячэння алергіі; да H2-блакатараў — цыметыдзін, ранітыдзін і інш., які выкарыстоўваюць пры лячэнні язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, гіперацыдных гастрытаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.