Процідыябетычныя сродкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Процідыябетычныя сродкі, або антыдыябетычныя сродкі — лекавыя сродкі для лячэння цукровага дыябету. Зніжаюць колькасць глюкозы ў крыві. Да іх адносяць прэпараты інсулінупадстраўнікавых залоз свойскіх жывёл), цукразніжальныя сінтэтычныя прэпараты. Адрозніваюць прэпараты інсуліну кароткачасовага дзеяння — 6—8 гадзін (просты інсулін, суінсулін), сярэдняй працягласці — 12—18 гадзін (Б-інсулін, суспензія цынк-інсуліну аморфная) і працяглага дзеяння — 24—30 гадзін (суспензія цынк-інсуліну). Ужываюць таксама прэпараты чалавечага інсуліну, які ў параўнанні з жывёльнымі радзей выклікае пабочныя эфекты, напрыкла, хумалог, хумулін, ультратард. Да сінтэтычных процідыябетычных сродкаў адносяць вытворныя сульфанілмачавіны (бугамід, хлорпрапамід, букарбан і інш.) і бігуаніды (напрыклад, глібутыд).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]