Прудкоўскі сельсавет (Мазырскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Прудкоўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Мазырскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Прудок
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 092
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2351
Код аўтам. нумароў 3

Прудко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Прудок.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Калінкавіцкага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1092 чалавекі[1], з іх 93,2 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,6 % — украінцы[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.