Пружанскі павет (Расійская імперыя)
| Пружанскі павет | |||
|---|---|---|---|
| Пружанский уезд | |||
|
|||
| Краіна |
|
||
| Уваходзіць у |
|
||
| Адміністрацыйны цэнтр | Пружаны | ||
| Дата ўтварэння | 1795 | ||
| Дата скасавання | 1920 | ||
| Насельніцтва (1897) | 139 100 чал. | ||
| Плошча | 4 200 км² | ||
|
|
|||
Пружа́нскі паве́т (руск.: Пружанский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай, пасля Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Цэнтр — горада Пружаны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Павет утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай, уваходзіў у склад Слонімскай губерні. У 1797 перайшоў да Літоўскай губерні, а ў 1801 — да Гродзенскай.
У 1920 годзе павет паводле Рыжскага дагавора ўключаны ў склад Палескага ваяводства Другой Рэчы Паспалітай. Некалькі гмін адышлі да Беластоцкага ваяводства.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У 1886 павет налічваў 241 вясковую грамаду, 414 паселішчаў у 22 воласцях.
| Плошча, дзесяцін | У тым ліку ворнай | |
|---|---|---|
| Вясковых грамадаў | 126 345 | 70 265 |
| Прыватнай уласнасці | 97 608 | 27 626 |
| Дзяржаўнай уласнасці | 106 653 | 1066 |
| Іншай уласнасці | 2906 | 1201 |
| Агулам | 333 512 | 100 158 |
Валасны падзел па стане на 1886 год:
| № | Назва | Цэнтр | Насель- ніцтва | Колькасць двароў | Плошча, дзесяцін | Плошча ворнай зямлі, дзесяцін |
Колькасць паселішчаў (вясковых суполак) |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Байкоўская | Бакуны | 2 223 | 186 | 5 927 | 2 978 | 11 (7) |
| 2 | Белавежска-Аляксандраўская | Белавеж | 3 686 | 515 | 10 038 | 6 319 | 59 (11) |
| 3 | Вялікасельская | 2 537 | 218 | 5 809 | 2 798 | 6 (7) | |
| 4 | Гарадзечанская | Гарадзечна | 2 923 | 235 | 11 888 | 4 738 | 12 (18) |
| 5 | Дабучынская | Агароднікі | 2 922 | 304 | 6 970 | 4 062 | 8 (7) |
| 6 | Картуз-Бярозаўская | Бяроза-Картузская | 7 476 | 589 | 17 902 | 6 470 | 20 (11) |
| 7 | Котранская | 1 971 | 152 | 8 412 | 2 937 | 11 (7) | |
| 8 | Ліноўская | 2 741 | 203 | 6 919 | 3 059 | 7 (5) | |
| 9 | Малецкая | 4 800 | 335 | 10 922 | 4 973 | 15 (13) | |
| 10 | Масеўская | 4 924 | 703 | 10 304 | 5 574 | 51 (10) | |
| 11 | Мацвееўская | 1 619 | 124 | 6 891 | 2 093 | 8 (5) | |
| 12 | Мікіцкая | Смаляны | 2 547 | 203 | 6 639 | 3 558 | 11 (8) |
| 13 | Міхайлаўская | Шані | 5 208 | 464 | 15 792 | 6 484 | 18 (11) |
| 14 | Мураўёўская | Мацяса | 6 151 | 460 | 17 868 | 9 011 | 24 (23) |
| 15 | Носкаўская | 4 587 | 397 | 11 361 | 5 174 | 29 (18) | |
| 16 | Равяціцкая | 4 227 | 336 | 10 889 | 4 396 | 16 (13) | |
| 17 | Рудніцкая | 4 214 | 341 | 7 529 | 3 677 | 15 (15) | |
| 18 | Старуноўская | 3 937 | 431 | 10 100 | 3 171 | 27 (12) | |
| 19 | Сухопальская | 7 089 | 622 | 20 785 | 7 735 | 22 (18) | |
| 20 | Сялецкая | 7 409 | 499 | 17 280 | 6 083 | 28 (17) | |
| 21 | Чарнякоўская | 1 885 | 137 | 8 038 | 2 033 | 9 (7) | |
| 22 | Шарашоўская | 7 188 | 440 | 6 179 | 2 793 | 7 (3) | |
У 1913 годзе павет складалі 19 валасцей[1]:
- Байкоўская воласць (цэнтр — в. Бакуны)
- Белавежска-Аляксандраўская воласць (цэнтр — в. Белавеж)
- Гарадзечанская воласць (цэнтр — в. Шчарчова)
- Дабучынская воласць (цэнтр — в. Агароднікі)
- Картуз-Бярозаўская воласць (цэнтр — м. Картуз-Бяроза)
- Котранская воласць (цэнтр — с. Котра)
- Ліноўская воласць (цэнтр — в. Лінава)
- Малецкая воласць (цэнтр — м. Малеч)
- Масеўская воласць (цэнтр — в. Масева)
- Мікіцкая воласць (цэнтр — в. Смаляны)
- Міхайлаўская воласць (цэнтр — в. Шані)
- Мураўёўская воласць (цэнтр — в. Мацяса)
- Носкаўская воласць (цэнтр — в. Носкі)
- Равяціцкая воласць (цэнтр — с. Равяцічы)
- Рудніцкая воласць (цэнтр — с. Руднікі)
- Сухопальская воласць (цэнтр — в. Сухопаль)
- Сялецкая воласць (цэнтр — м. Сялец)
- Чарнякоўская воласць (цэнтр — пагост Чарнякава)
- Шарашоўская воласць (цэнтр — м. Шарашова)
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]У 1886 годзе насельніцтва складала 93 767 асоб (46 787 мужчынскага полу і 46 980 — жаночага)[2].
У 1887 годзе насельніцтва складала 110 037 асоб (55 949 мужчынскага полу і 54 088 — жаночага)[3].
У 1878 годзе на тэрыторыі павета пражывалі 104 тыс. чалавек (у тым ліку 75 тыс. сялян), з якіх 66 тысяч вызнавалі праваслаўе, 13 тысяч — каталіцтва, 14 тысяч — іўдаізм, зафіксаваныя таксама 397 пратэстантаў.
Паводле перапісу 1897 года ў павеце пражывалі 139,1 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 75,5%; яўрэі — 12,8%; украінцы — 6,7%; рускія — 3,0%; палякі — 1,4%. У павятовым месце Пружаны пражывалі 7633 чалавекі[4].
Ураднікі павета
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913.
- ↑ Волости и важнейшие селения Европейской России. Выпуск V. Губернии Литовской и Белорусской областей. Санкт-Петербург, 1886. (руск.)
- ↑ Pruzhany (англ.). Jewish Gen. Belarus SIG. Праверана 10 лістапада 2014.
- ↑ Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Prużański powiat // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 111.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін/ Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. — С. 49.