Пружаны (аэрадром)
Пружаны (Засімавічы) | |
---|---|
| |
ІАТА: няма — ІКАА: UMNV— Унутр. код: УМНЖ | |
Інфармацыя | |
Тып | ваенны / дзеючы |
Краіна |
![]() |
Размяшчэнне | 6 км на паўночны захад ад Пружан |
Уладальнік |
![]() |
Эксплуатант |
![]() |
Вышыня НУМ | 143 м |
Часавы пояс | UTC+3 |
Карта | |
![]() |
Аэрадро́м «Пружа́ны», Аэрадром «За́сімавічы», 181 баява́я верталё́тная ба́за[1] — авіяцыйная база ў ваенным гарадку Новыя Засімавічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Выкарыстоўваецца ВПС РБ. На ўзбраенні верталёты Мі-8 і Мі-24[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле дырэктывы Генеральнага штаба УС СССР у 1953 года на аэрадром Засімавічы БВА была пераведзеная 95-я знішчальная дывізія, уключаная ў склад 26-й паветранай арміі. Пасля штаб дывізіі пераведзены ў Шчучын[3].
У 1984 годзе на аэрадроме быў сфарміраваны 357-ы асобны штурмавы авіяцыйны полк. У 1986—1987 полк прымаў удзел у баявых дзеяннях у Афганістане, у снежні 1988 пераведзены на авіябазу Брандыс (ням.: Brandis, ГДР) у склад 16-й паветранай арміі СССР[4]. На ўзбраенні меў 35 самалётаў Су-25, 2 Су-25УБ, 6 L-39C[5]. Выведзены з Германіі 28 красавіка 1992 года на аэрадром Бутурлінаўка[6] (Расія).
У 1988 на авіябазу «Пружаны» з Афганістана выведзены 181-ы асобны верталётны полк. Пасля распаду Савецкага Саюза ўвайшоў у склад ВПС Беларусі. 1 кастрычніка 1993 года на базе палка сфарміравана 181-я баявая верталётная база[7].
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 29 лістапада 2011 года пры заходзе на пасадку за 1,5 кіламетры ад аэрадрома разбіўся верталёт «Мі-24» 181-й баявой верталётнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі[8]. Усе тры члены экіпажу загінулі.
Ваенныя фарміраванні
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Сергей Бурдин. Рядовое событие или «контракт десятилетия»? (руск.). Ворчалки дядюшки Бу (31 кастрычніка 2011).
- ↑ Саша.. ВВС Беларуси — 13 лет в самостоятельном полёте (руск.). Авиация в Беларуси. Музей авиационной техники — Боровая (10 студзеня 2013).
- ↑ История 95й истребительной авиационной дивизии (руск.). Щучин — город авиаторов (1 мая 2012).
- ↑ 16-я Воздушная армия (руск.)(недаступная спасылка). TYPO3 Musterprojekt. Jochen Weiland (9 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2018. Праверана 15 верасня 2021.
- ↑ Kaira.. 16-я и 4-я ВА на момент распада союза (руск.). Balancer.Ru (9 лістапада 2011).
- ↑ Служба. В Непобедимой и Легендарной (руск.). Wunderwaffe. История мировых войн (9 лістапада 2011).
- ↑ 181-й Отдельный вертолетный полк (руск.). Перечень авиационных частей. Авиация в локальных конфликтах (15 красавіка 2012).
- ↑ Ігар Карней. Тэхнік «МІ-24»: Наша армія можа змагацца з уяўным ворагам, але не з туманам . Радыё «Свабода» (2 снежня 2011).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя на сайце Ouarairports (англ.)