Перайсці да зместу

Пруцк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пруцк
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Пруцк на карце Беларусі ±
Пруцк (Беларусь)
Пруцк
Пруцк (Мінская вобласць)
Пруцк

Пру́цк[1] (трансліт.: Pruck) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Пруцк вядомы з другой паловы XIX стагоддзя як урочышча ў Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года хутар.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1923 годзе жыхар хутара Павел Андрэевіч Ачапоўскі быў арыштаваны і асуджаны за «ўкрывальніцтва польскага шпіёна»[2]. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас. Шэраг жыхароў Пруцка трапіў пад палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў[3][4][5].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[6].

  • 1897 год — 5 двароў, 37 жыхароў
  • 1908 год — 17 двароў, 59 жыхароў
  • 1917 год — 10 двароў, 67 жыхароў
  • 1960 год — 117 жыхароў
  • 2002 год — 15 двароў, 18 жыхароў
  • 2009 год — 13 жыхароў[7]
  • 2019 год — 7 жыхароў[8]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пру́цак
  2. Списки жертв — Очаповский Павел Андреевич. base.memo.ru. Праверана 13 чэрвеня 2025.
  3. Списки жертв — Дубовик Иосиф Денисович. base.memo.ru. Праверана 13 чэрвеня 2025.
  4. Списки жертв — Луцевич Степан Александрович. base.memo.ru. Праверана 13 чэрвеня 2025.
  5. Списки жертв — Гуринович Степан Ильич. base.memo.ru. Праверана 13 чэрвеня 2025.
  6. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  7. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 13 чэрвеня 2025.