Прыазерск
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Прыазерск (руск.: Приозерск, Шаблон:Lang-olo, фінск.: Käkisalmi - «Зязюльчын праліў», шведск.: Kexholm - «Зязюльчын востраў») — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Прыазерскага раёна Ленінградскай вобласці.
Горад размешчаны на Карэльскім перашыйку, па берагах паўночнага рукава ракі Вуокса, паміж Ладажскім возерам і возерам Вуокса. Чыгуначная станцыя на лініі Санкт-Пецярбург - Хійтала. За 145 км ад Санкт-Пецярбурга.