Прыазоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прыазоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Приазовський державний технічний університет
Mariupol 2007 (83).jpg
Арыгінальная назва Приазовський державний технічний університет
Міжнародная назва Pryazovskyi State Technical University
Заснаваны 1929
Тып політэхніка
Рэктар Vyacheslav Voloshin[d]
Студэнты 16 000
Размяшчэнне Марыупаль
Юрыдычны адрас вул. Універсітэцкая 7, Марыупаль, Украіна
Сайт pstu.edu

Прыазоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (укр.: Приазовський державний технічний університет) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаная ў Марыупале.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ВНУ створана ў 1929 годзе на базе вячэрняга працоўнага металургічнага тэхнікума як Марыупальскі металургічны інстытут, які згодам быў ператвораны ва ўніверсітэт. На той час тут навучалі спецыялістаў без адрыву ад вытворчасці па спецыяльнасцях: сталеплавільная і пракатная вытворчасць, механікі-канструктары, інжынеры-цеплатэхнікі, інжынеры-тэрмісты і інш. У 1939 годзе было адкрыта дзённае аддзяленне па спецыяльнасцях: сталеплавільная і пракатная вытворчасць, металазнаўства і тэрмаапрацоўка чорных і каляровых металаў. У пачатку 1960-х гадоў у інстытуце працавалі 160 выкладчыкаў, 52 з якіх мелі навуковую ступень. У сярэдзіне 1980-х гадоў ВНУ актыўна развівалася, колькасць выкладчыкаў складала ўжо 360 чалавек, з іх 192 — дактароў і кандыдатаў навук. Выпуск спецыялістаў усіх формаў навучання на працягу 20 гадоў павялічылася з 394 чалавек да 1141 штогод. З 9 чэрвеня 1990 года навучальная ўстанова атрымала вышэйшы - IV ўзровень акрэдытацыі. У 1993 годзе Міністэрства адукацыі і навукі Украіны прыняло пастанову аб наданні Марыупальскаму металургічнаму інстытуту новага статуса і назвы - Прыазоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут металаў
  • Эканамічны факультэт
  • Энергетычны факультэт
  • Металургічны факультэт
  • Сацыяльна-гуманітарны факультэт
  • Факультэт інжынернай і моўнай падрыхтоўкі
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт машынабудавання і зваравання
  • Факультэт транспартных тэхналогій
  • Інстытут павышэння кваліфікацыі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]