Прыбалатуха, Павуціннік бранзалетавы (Cortinarius armillatus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Павуціннік (Cortinarius) сямейства Павуціннікавыя (Cortinariaceae). Пашыраны ў Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца з ліпеня па верасень у вільготных лясах, на ўскрайках вярховых балот.
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы дыяметрам 4—15 см, чырванавата-бурая або чырванавата-карычневая, спачатку шырока-званочкавая, потым распасцёртая, валакніста-лускаватая. Пласцінкі прырослыя, шырокія. Мякаць жаўтавата-бурая з мяккім смакам. Ножка вышынёй да 12 см, булавападобная, каштанава-бураватая, з цагельна-чырвонымі пукатымі кольцамі. Споры эліпсоідныя, іржава-жоўтыя. Ядомы.
Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 133. — 192 с. — 60 000 экз.