Перайсці да зместу

Прывалкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прывалкаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Гродзенскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Прывалкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 2 снежня 1961

Прыва́лкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Прывалкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Парэцкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна, з 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гожаўскага сельсавета[1].

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.