Перайсці да зместу

Прывід свабоды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прывід свабодыM:
фр.: Le Fantôme de la liberté
Жанры кінакамедыя і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарысты
У галоўных
ролях
Аператар
Мастак-пастаноўшчык Pierre Guffroy[d]
Працягласць 103 хв.
Краіны
Мова французская
Год 11 верасня 1974[1], 13 кастрычніка 1974[1], 27 кастрычніка 1974[1], 28 кастрычніка 1974[1], 1 лістапада 1974[1], 22 лістапада 1974[1], 23 лістапада 1974[1], 27 снежня 1974[1], 14 лютага 1975[1], сакавік 1975[1], 19 красавіка 1975[1], 30 красавіка 1975[1], верасень 1976[1] і 27 верасня 1979[1]
IMDb ID 0071487

«Прывід свабоды» (фр.: Le fantôme de la liberté) — кінафільм рэжысёра Луіса Буньюэля, які выйшаў на экраны ў 1974 годзе.

Серыя сюррэалістычных эпізодаў, на першы погляд не злучаных паміж сабой. Нейкі спадар таемна перадае дзесяцігадовай дзяўчынцы пачак фатаграфій. Яе бацькі — буржуазная пара — разглядае гэтыя фатаграфіі як парнаграфічныя, але насамрэч гэта фатаграфіі парыжскіх помнікаў і будынкаў. Жанчына сярэдніх гадоў едзе ў правінцыю да паміраючага бацькі і спыняецца на ноч у невялікім правінцыйным гатэлі. У кожным нумары гасцініцы адбываюцца дзіўныя, незвычайныя падзеі, якія змешваюць разам рэлігію, амаральнасць і сексуальныя дэвіяцыі. Маленькая дзяўчынка знікае ў школе, і яе пошукі арганізуюцца паліцыяй у яе прысутнасці і з яе ж дапамогай. Мішэнню фільма становяцца ханжаства, царква, паліцыя.

У свеце Буньюэля ўсё перакульваецца дагары нагамі, і паміж эпізодамі ўзнікаюць карціны рэпрэсій з крыкам за кадрам «Далоў свабоду!».

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н https://www.imdb.com/title/tt0071487/releaseinfo
  2. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.