Прывід (фільм, 2010)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ПрывідM:
англ.: The Ghost Writer
Постар фільма
Жанр палітычны трылер[d], экранізацыя рамана[d], драматычны фільм[4] і крымінальны фільм[d][5]
Рэжысёр
Прадзюсар Раман Паланскі
Роберт Бенмуса
Ален Сард
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 128 хв.
Бюджэт $ 45 млн[1]
Зборы $ 60 млн[1]
Краіна
Мова англійская
Год 2010, 18 лютага 2010[2] і 15 ліпеня 2010[3]
IMDb tt1139328

«Прывід» або «Прывід пяра»[7] (англ.: The Ghost Writer) — палітычны трылер рэжысёра Рамана Паланскі 2010 года[8], экранізацыя рамана «Прывід» Роберта Харыса, які выступіў у ролі суаўтара сцэнарыя[9]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Юэн Мак-Грэгар, Пірс Броснан, Кім Кэтрал і Алівія Уільямс[8].

«Прывідамі пяра» ў выдавецкіх колах называюць «літаратурных наймітаў», творчыя пакуты якіх нікому не вядомыя, але вынікі працы робяцца лідарамі продажаў. Адзін з іх гіне, не паспеўшы выканаць замову — мемуары былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Адама Ланга. Каб скончыць кнігу, выдавецтва наймае новага «прывіда». Ён яшчэ не здагадваецца, што гэтая праца можа аказацца смяротна небяспечнай, бо біяграфія прэм’ера закранае і дзяржаўныя таямніцы[7] Перайсці да раздзела «#Сюжэт».

Прэм’ера фільма адбылася 12 лютага 2010 года ў межах конкурснай праграмы 60-га Берлінскага кінафестывалю[en][10] Перайсці да раздзела «#Пракат і зборы».

Фільм быў высока ацэнены кінакрыткамі і ўзнагароджаны мноствам прэстыжных кінаўзнагарод, у тым ліку «Сярэбраным мядзведзем» за найлепшую рэжысуру на Берлінскім кінафестывалі, 6 «Еўрапейскімі кінапрэміямі», у тым ліку за найлепшы фільм, а таксама 4 прэміямі «Сезар» Перайсці да раздзела «#Узнагароды».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны герой фільма — «прывід пяра», літаратурны найміт (Юэн Мак-Грэгар). Яго імя застаецца невядомым. Практычна нічога не вядома і пра яго мінулае. Ён халасцяк з Лондана, які зарабляе на хлеб напісаннем мемуараў для знакамітасцяў. Ён мае багаты пісьменніцкі вопыт, віртуозна валодае пяром, але вядомы толькі ў самых вузкіх кругах. Такое рэзюмэ ідэальна падыходзіць для працы, якую прапануе яму выдавецкая фірма Райнхарт: завяршыць мемуары нядаўна пакінуўшага свой пост брытанскага прэм’ер-міністра Адама Ланга (Пірс Броснан). Папярэднік «прывіда» — памочнік Ланга Майк Мак-Ара — нядаўна загінуў ад утаплення.

Пісьменнік неадкладна вылятае ў Злучаныя Штаты і паромам перабіраецца на востраў, дзе зараз пражывае Адам Ланг са сваёй жонкай Рут (Алівія Уільямс), сакратаркай Амеліяй Блай (Кім Кэтрал) і іншымі прыбліжанымі. Патрапіўшы ў ультрасучасны асабняк экс-прэм’ера са шклянымі сценамі і халодна-абстрактным дызайнам ён пачынае працу над рукапісамі, якія патрабуюць немалой дапрацоўкі. Амелія забараняе пісьменніку выносіць рукапісы Мак-Ары з катэджа, падкрэсліваючы, што яны ўяўляюць сабой пагрозу дзяржаўнай бяспецы.

Прыезд «прывіда» на востраў супадае з пачаткам палітычнага скандала. Былы міністр замежных спраў Рычард Райкарт (Роберт П’ю) выступае з публічным абвінавачваннем Ланга ў санкцыянаванні незаконнага захопу падазраваных у тэрарызме і іх перадачы ў рукі ЦРУ, дзе да іх прымяняліся катаванні, што з’яўляецца ваенным злачынствам. Цяпер за межамі Злучаных Штатаў Лангу пагражае пераслед Міжнароднага крымінальнага суда, юрысдыкцыю якога прызнаюць практычна ўсе краіны свету. Ужо назаўтра востраў запаўняюць натоўпы пратэстуючых і рэпарцёраў. Насуперак парадам сваёй жонкі, Ланг з сакратаркай адпраўляецца з візітам у Вашынгтон. Тым часам «прывід», каб не стаць ахвярай праследаванняў пратэстуючых, вымушаны пераехаць у асабняк Лангаў і заняць пакой свайго папярэдніка па напісанні мемуараў. У пакоі Мак-Ары ён выпадкова знаходзіць схаваныя рэчы, якія ўказваюць на існаванне нейкай таямніцы. Сярод іх ёсць канверт з фотаздымкамі маладога Ланга. На адным з іх запісаны нумар тэлефона: «прывід» тэлефануе і, даведаўшыся, што гэта тэлефон Райкарта, не ўступае ў размову.

Падчас шпацыру на ровары, «прывід» выпадкова сутыкаецца з мясцовым старажылам (Ілай Уолак), які ў размове пераканаўча даводзіць, што цячэнне ні ў якім разе не магло выкінуць цела Мак-Ары ў тым месцы, дзе яго знайшлі. Між іншага ён сцвярджае, што яго суседка бачыла святло ліхтароў на пляжы ў ноч, калі загінуў Мак-Ара, але потым звалілася з лесвіцы і цяпер ляжыць у коме. У той жа дзень падчас вячэры паміж «прывідам» і Рут заходзіць размова пра смерць Мак-Ары і пісьменнік вырашае падзяліцца з Рут гісторыяй, пачутай ад старога. Рут моцна ўсхвалявана, яна прызнаецца, што таксама мела падазрэнні наконт смерці Мак-Ары. Знянацку яна выбягае пад дождж «прачысціць мазгі», просячы пакінуць яе адну. Сярод ночы наскрозь прамоклая Рут прыходзіць да «прывіда» ў спальню і распавядае, што перад смерцю Мак-Ары ён моцна пасварыўся з Лангам, але прычыны ёй невядомы. Рут моцна ўсхвалявана і растроена, і пісьменнік дазваляе ёй застацца з ім. Яны праводзяць ноч разам.

На наступную раніцу «прывід» бярэ машыну для гасцей, якой раней часта карыстаўся Мак-Ара, і адпраўляецца назад у гатэль, але спадарожнікавы навігатар настойліва рэкамендуе ехаць у іншае месца. Здагадваючыся, што навігатар можа ўказаць апошні маршрут, па якім ездзіў Мак-Ара, «прывід» вырашае ехаць, як кажа навігатар. Так ён трапляе на паром, перапраўляецца на «вялікую зямлю» і, прыбыўшы да нейкага асабняка, высвятляе, што гэта дом прафесара Пола Эмета (Том Уілкінсан). Гэта імя не незнаёма пісьменніку: імя Эмета фігуруе ў рукапісе мемуараў, а на двух фотаздымках з тайніка Мак-Ары Ланг і Эмет разам. Нягледзячы на фотаздымкі, Эмет адмаўляе блізкае знаёмства з Лангам. Калі пісьменнік выказвае здагадку, што Мак-Ара прыязджаў да Эмета ў ноч перад гібеллю, Эмет адмаўляе сустрэчу з Мак-Арам і дае зразумець пісьменніку, што не збіраецца размаўляць на гэту тэму. «Прывід» пакідае асабняк Эмета і выпраўляецца ў зваротны шлях, знячэўку ў пагоню за ім пускаецца невядомы чорны аўтамабіль. «Прывіду» ўдаецца адарвацца ад «хваста» і паспець на апошні паром. Аднак перад самым адплыццём на паром прыязджаюць і яго пераследнікі. «Прывід» ратуецца бегствам і, пакінуўшы машыну на пароме, сыходзіць на бераг і спыняецца на ноч у невялікім матэлі на паромнай прыстані.

«Прывіду» няма да каго звярнуцца па дапамогу, і ён вырашае набраць нумар Райкарта. Той згаджаецца на сустрэчу. Чакаючы Райкарта, пісьменнік шукае даныя на Эмета ў інтэрнэце і трапляе на інфармацыю, якая звязвае яго з ЦРУ. Падчас сустрэчы Райкарт сцвярджае, што менавіта Мак-Ара прадставіў яму дакументы, што злучаюць Ланга з «катавальнымі палётамі». Між іншага Райкарт сцвярджае, што Мак-Ара перад самай смерцю знайшоў нешта надзвычай важнае і зашыфраваў у «пачатку» рукапісаў. Райкарт праглядвае пачатак рукапісу, які атрымаў ад «прывіда», але нічога асаблівага не знаходзіць. У сваю чаргу пісьменнік дзеліцца інфармацыяй пра магчымую сувязь Эмета і Ланга, а Райкарт тлумачыць, як рашэнні Ланга ў часы, калі той быў прэм’ерам, былі на карысць ЗША. Тым часам «прывіду» тэлефануе сам Ланг і прапануе падабраць яго на прыватным самалёце. Падчас палёту пісьменнік абвінавачвае Ланга ў тым, што ён завербаваны Эметам агент ЦРУ. Ланг высмейвае гэтыя падазрэнні і прапануе працягнуць гэтую размову па вяртанні. Аднак пры выхадзе з самалёта Ланга забівае адзін з пратэстуючых.

Тым не менш, пісьменніку прапануюць скончыць кнігу для пасмяротнага выдання, якое цяпер бясспрэчна стане бестсэлерам. Амелія запрашае «прывіда» на прэзентацыю кнігі ў Лондане, дзе ў размове прыгадвае, што амерыканцы сапраўды лічылі кнігу пагрозай нацыянальнай бяспекі, і што гэта неяк тычылася «пачаткаў». Пісьменнік заўважае, што на прэзентацыі прысутнічае Пол Эмет, і Амелія тлумачыць, што ён быў выкладчыкам Рут у Гарвардзе. Знянацку «прывід» робіць адкрыццё: таямніца была зашыфравана першымі словамі кожнага раздзела ў рукапісе. Склаўшы словы ў сказ «прывід» чытае: «Жонка Ланга Рут была завербавана ў якасці агента ЦРУ прафесарам Полам Эметам з Гарвардскага ўніверсітэта». Ён прыходзіць да высновы, што Рут з’яўлялася сувязным звяном паміж ЦРУ і прэм’ерам.

«Прывід» перадае запіску Рут, дэманструючы сваё адкрыццё. Калі яна разгортвае запіску і бачыць пісьменніка, той падымае келіх, каб паказаць, што ўсё ведае. Рут імгненна перагаварвае з Эметам і іншымі сваімі памочнікамі. Пісьменнік выходзіць з будынку і спрабуе ўзяць таксі, але беспаспяхова. Калі ён перасякае вуліцу чорны аўтамабіль на поўным хаду збівае яго. Старонкі рукапісу разлятаюцца па вуліцы.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]


   Юэн Мак-Грэгар   –   Прывід
   Пірс Броснан   –   Адам Пітэр Бэнэт Ланг — былы брытанскі прэм’ер-міністр
   Кім Кэтрал[en]   –   Амелія Блай — асабісты сакратар Адама Ланга
   Алівія Уільямс[en]   –   Рут Ланг — жонка Адама Ланга
   Том Уілкінсан[en]   –   Пол Эмет — прафесар Гарвардскага ўніверсітэта
   Цімаці Хатан[en]   –   Сідні Крол — амерыканскі адвакат Адама Ланга
   Джон Бернтал[en]   –   Рык Рыкардэлі — агент Прывіда
   Цім Прыс[en]   –   Рой Квіглі — кіраўнік па справах выдавецтва Райнхарт у Лондане
   Роберт П’ю[en]   –   Рычард Райкарт — пасланнік ААН, адстаўны міністр замежных спраў Вялікабрытаніі
   Дэвід Рынтул[en]   –   незнаёмец, чалавек, які стаціў сына на вайне ў Афганістане
   Ілай Уолак   –   старажыл на воставе
   Джэймс Белушы[en]   –   Джон Мэдакс — прадстаўнік выдавецтва Райнхарт у Нью-Ёрку

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова Раман Паланскі і Роберт Харыс разам працавалі над фільмам па рамане Харыса «Пампеі[en]»[11][12]. На фільм быў выдзелены бюджэт у 100 млн. долараў, прадзюсарамі карціны выступалі Роберт Бенмуса[fr] і Ален Сард[en], з якімі Паланскі раней працаваў над фільмамі «Піяніст[en]» і «Олівер Твіст[en]»[11]. Аднак у верасні 2007 года праект прыйшлося звярнуць з-за пагрозы забастоўкі акцёраў[13][14]. На той момант праца над фільмам вялася ўжо на працягу 18 месяцаў[11].

Праца над сцэнарыем[правіць | правіць зыходнік]

Пасля спынення працы над «Пампеямі» Паланскі і Харыс вырашылі працягнуць супрацоўніцтва. На гэты раз гаворка ішла пра экранізацыю новага рамана Харыса пад назвай «Прывід[en]». Кніга была апублікавана ў верасні 2007 года, а ўжо ў лістападзе таго ж года Паланскі абвясціў, што плануе пачаць здымкі наступнай восенню. Тлумачачы выбар матэрыялу для новага фільма, Паланскі адзначыў: «Нейкі час я шукаў палітычны трылер, каб заняцца яго пастаноўкай, і „Прывід“ наўрадці мог аказацца больш дасканалым. Роберт стварыў раман з такім узроўнем саспенсу, што ад яго не магчыма было адмовіцца»[11]. Усхваляючы кнігу Харыса, Паланскі таксама заявіў, што па ўзроўні саспенса яна не саступае раманам Рэйманда Чандлера[en][15].

У цэнтры сюжэту кнігі «пісьменнік-прывід», які піша мемуары адстаўнога брытанскага прэм’ер-міністра, правобразам якога паслужыў Тоні Блэр[16]. Вобраз жонкі экс-прэм’ера спісаны з энергічнай жонкі Блэра Шэры Бут. Харыс у свой час сімпатызаваў гэтаму палітыку, але перайшоў у стан апанентаў Блэра пасля таго, як той уцягнуў краіну ў Іракскую вайну. Па словах Харыса, ён свядома пасяліў свайго экс-прэм’ера на выспе ў Атлантыцы — паміж Вялікабрытаніяй і ЗША, у Новай Англіі.

Паланскі ў сваім фільме вырашыў зрабіць вобраз больш абагуленым і адмовіўся надаць экс-прэм’еру партрэтнае падабенства з брытанскім палітыкам. Паводле слоў Юэна Мак-Грэгара, фільм быў бы асуджаны на правал, калі б яго стваральнікі прыняліся выдаваць паказаныя падзеі за рэальныя ці паспрабавалі б зрабіць Адама Ланга як мага больш падобным на Блэра[17]. Па сваёй манеры трымацца і знешнім выглядзе герой Броснана шматлікім рэцэнзентам нагадаў хутчэй Рональда Рэйгана. Просталінейнасць кіраўніка дзяржавы, замаскіраваная прывабнай усмешкай, у рэцэнзента сайта «AllMovie» выклікала ў памяці вобраз Джорджа Буша-малодшага: «Сучаснае ўвасабленне банальнасці зла, чалавек без прынцыпаў, абмежаванай фантазіі і інтэлекту»[18]. У той жа час былы міністр замежных спраў сваёй знешнасцю нагадвае Робіна Кука (міністра, які не ладзіў з Блэрам па многіх пытаннях), а прамільгнуўшая на тэлеэкране віцэ-прэзідэнт ЗША — дзяржсакратара Кандалізу Райс[19].

Падбор акцёраў[правіць | правіць зыходнік]

На ролю «прывіда» першапачаткова быў зацверджаны Нікалас Кейдж, а на ролю жонкі экс-прэм’ера — Цільда Суінтан[20]. У студзені 2009 года стала вядома, што да акцёрскага складу далучыліся Том Уілкінсан[en] і Джэймс Белушы[en][9][21].

Галоўную ролю ў фільме выканаў шатландскі акцёр Юэн Мак-Грэгар. Яго персанаж — літаратурны найміт, які піша мемуары знакамітасцяў. За ўвесь фільм ніводнага разу не згадваецца яго імя, выключна мала ўвагі ўдзяляецца яго мінуламу. У інтэрв’ю, дадзеным з нагоды прэм’еры фільма, акцёр адзначыў, што яго герой — «прывід» яшчэ і ў тым сэнсе, што навакольныя людзі, а таксама і гледачы, мала што ведаюць пра яго. Акцёр таксама адзначыў, што цікавай уласцівасцю яго персанажа з’яўляецца здольнасць нічаму не здзіўляцца[22].

Здымкі[правіць | правіць зыходнік]

Паром MS SyltExpress.

Здымкі фільма стартавалі 4 лютага 2009 года ў Германіі на кінастудыі Babelsberg[en][23][9]. Па сюжэце карціны падзеі разгортваюцца ў Лондане, а затым у ЗША на востраве Мартас-Віньярд[en]. Аднак па прычыне таго, што ў Амерыцы Паланскі знаходзіўся ў вышуку, здымкі фільма праходзілі не ў ЗША, а ў Германіі. Пейзажы вострава Мартас-Віньярд здымаліся ў Паўночным моры на востраве Зюльт[en]. У здымках быў задзейнічаны і мясцовы марскі паром МС SyltExpress. Асобна на востраве Узедам быў пабудаваны дом Адама Ланга, дзе і была знята асноўная частка фільма. Інтэр’еры і эктэр’еры Лонданскага выдавецкага дома здымаліся ў цэнтры Берліна[en][24]. А размешчаны непадалёк ад горада аэрапорт Штраўсберг выкарыстоўваўся як аэравакзал вострава Мартас-Віньярд[24]. Некалькі кароткіх эпізодаў былі зняты ў Масачусетсе другой здымачнай брыгадай, без Рамана Паланскага і акцёраў.

Музычнае суправаджэнне[правіць | правіць зыходнік]

Прывід
Саўндтрэк Аляксандра Дэспла
Дата выпуску 23 лютага 2010[25]
Жанр Акадэмічная музыка
Працягласць 42:12[25]
Краіна Сцяг ЗША ЗША[26]
Лэйбл Varèse Sarabande[en]

Саўндтрэк да фільма «Прывід», напісаны французскім кампазітарам Аляксандрам Дэспла, быў выпушчаны 23 лютага 2010 года[25]. За музыку да фільма Дэспла быў адзначаны шэрагам кінематаграфічных узнагарод, у тым ліку прэміяй «Сезар» і «Еўрапейскай кінапрэміяй»[27].

Назва Працягласць
1. «The Ghost Writer» 1:41
2. «Rhinehart Publishing» 0:58
3. «Travel to the Island» 2:28
4. «Lang’s Memories» 1:43
5. «Chase on the Ferry» 2:31
6. «Suspicion» 2:49
7. «Investigation» 2:07
8. «Hidden Documents» 2:09
9. «The Old Man» 1:17
10. «In the Woods» 3:40
11. «Prints» 1:45
12. «The Predecessor» 2:28
13. «Pr Paul Emmett» 5:39
14. «Bicycle Ride» 1:52
15. «Lang and the CIA» 2:21
16. «The Truth About Ruth» 4:55
17. «The Ghost Writer (Reprise)» 1:49

Арышт рэжысёра[правіць | правіць зыходнік]

Неўзабаве пасля заканчэння здымкаў карціны Раман Паланскі быў запрошаны на Цюрыхскі кінафестываль[en] у якасці пачэснага госця. Аднак адразу па прылёце ў Швейцарыю 26 верасня 2009 года рэжысёр быў затрыманы швейцарскай паліцыяй. Арышт адбыўся па запыце ЗША на аснове ордэра 1978 года. Пост-прадакшн карціны быў ненадоўга прыпынены, аднак неўзабаве рэжысёр змог працягнуць працу, знаходзячыся пад хатнім арыштам на сваёй швейцарскай віле. У сувязі са зняволеннем рэжысёра, прэм’ера фільма на Берлінскім кінафестывалі прайшла ў яго адсутнасць. 12 ліпеня 2010 года ўрад Швейцарыі абвесціў, што не будзе экстрадзіраваць Паланскага ў ЗША[28]. Агулам рэжысёр прабыў пад хатнім арыштам больш за 9 месяцаў.

Выхад і прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Пракат і зборы[правіць | правіць зыходнік]

Прэм’ера фільма адбылася 12 лютага 2010 года ў межах конкурснай праграмы 60-га Берлінскага кінафестывалю[en][10]. Апроч таго фільм дэманстраваўся на кінафестывалях у Бялградзе (25 лютага), Ганконгу (27 сакавіка), Сіднеі (13 чэрвеня), Мельбурне (25 ліпеня), Токіа (27 кастрычніка)[10].

Упершыню карціна выйшла ў шырокі пракат у Германіі і нямецкамоўнай частцы Швейцарыі 18 лютага 2010 года[10]. Прэм’ера фільма ў Беларусі адбылася 5 жніўня 2010 года[29].

Камерцыйны поспех фільма быў умераным, чаго і варта было чакаць ад фільма з антыамерыканскім пасылам, які не спрыяў поспеху карціны сярод кансерватыўна настроеных амерыканскіх гледачоў. Агулам, пры бюджэце ў 45 мільёнаў долараў, у сусветным пракаце фільм сабраў толькі 60 мільёнаў[1][30].

Рэйтынгі[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынгі
Выданне Адзнака
AllMovie 4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак[31]
Daily Telegraph 4 з 4 зорак4 з 4 зорак4 з 4 зорак4 з 4 зорак[32]
Empire 3 з 5 зорак3 з 5 зорак3 з 5 зорак3 з 5 зорак3 з 5 зорак[33]
FilmAffinity 6.8 з 10 зорак6.8 з 10 зорак6.8 з 10 зорак6.8 з 10 зорак6.8 з 10 зорак6.8 з 10 зорак6.8 з 10 зорак6.8 з 10 зорак6.8 з 10 зорак6.8 з 10 зорак[34]
Guardian 4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак[35]
Internet Movie Database 7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак[8]
Metacritic 7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак7.7 з 10 зорак[36]
Roger Ebert 4 з 4 зорак4 з 4 зорак4 з 4 зорак4 з 4 зорак[19]
Rotten Tomatoes 8.4 з 10 зорак8.4 з 10 зорак8.4 з 10 зорак8.4 з 10 зорак8.4 з 10 зорак8.4 з 10 зорак8.4 з 10 зорак8.4 з 10 зорак8.4 з 10 зорак8.4 з 10 зорак[37]
Time Out 4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак[38]
Washington Post 3 з 4 зорак3 з 4 зорак3 з 4 зорак3 з 4 зорак[39]
КиноПоиск 7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак[40]

Паводле дадзеных папулярнага агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» сярод 206 рэцэнзентаў 173 далі станоўчую ацэнку фільму, што складае 84 %. Глядацкі рэйтынг кінастужкі склаў 70 % на аснове больш чым 60 тысяч галасоў[37]. Абагуленае меркаванне крытыкаў, апублікаванае на сайце, гучыць наступным чынам:

" Хаця яму можа неставаць адкрыццяў, уласцівых найлепшым з фільмаў Паланскага, „Прывід“ выігрывае сваёй стыльнай рэжысурай, напружаным сцэнарыем і моцнай акцёрскай ігрой Юэна Мак-Грэгара.[37]
"

Іншы папулярны агрэгатар крытычных аглядаў, «Metacritic», дае фільму ўсярэдненую ацэнку ў 77 балаў са 100 магчымых на аснове 35 рэцэнзій прафесійных крытыкаў. Карыстальніцкі рэйтынг на гэтым рэсурсе складае 7.4/10[36].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Кінастужка была высока ацэнена крытыкамі. Сярод розных складаючых фільма найбольш высока рэцэнзенты ацанілі рэжысуру Рамана Паланскага. Некаторыя з аглядальнікаў адзначалі, што «Прывід» з’яўляецца найлепшым фільмам Паланскага за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў. Так, для кінакрытыка Джонатана Разенбаўма[en] «Прывід» — найлепшая праца рэжысёра з часоў «Горкага месяца» (1992)[41], для аглядальніка «The Guardian» Філіпа Фрэнча — з часоў фільма «Тэс[en]» (1979)[42], а для кінакрытыка Джэймса Хобермана[en] — з часоў «Жыльца[en]» (1976) або нават «Тупіка[en]» (1966)[43].

Многія кінакрытыкі акцэнтавалі ўвагу на таленце Паланскага да стварэння фільмаў у жанры трылера. Так, уплывовы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт паставіў кінастужцы чатыры зоркі з чатырох магчымых, адзначыўшы: «Гэты фільм — праца чалавека, які ведае, як здымаць трылер. Размераны, спакойны, упэўнены — гэты фільм планамерна выбудоўвае атмасферу саспенса, не ўпадаючы ў залежнасць ад шока і экшана. <…> У свае 76 Паланскі нагадвае нам пра рэжысёраў мінулых гадоў, калі прафесіяналізм шанаваўся больш, чым мудрагелістае трукацтва, а бесталковая кліпавая манера не падмяняла сабой прадуманы рытм мантажных рашэнняў»[19].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 33 кінаўзнагародамі і яшчэ 55 намінацыямі[27]. Сярод найбольш значных узнагарод Сярэбраны мядзведзь за найлепшую рэжысуру на Берлінскім кінафестывалі, 6 «Еўрапейскіх кінапрэмій»[44][45], 4 прэміі «Сезар»[46].

Кінапрэмія / Кінафестываль Дата Катэгорыя / Узнагарода Намінант Вынік Сп.
60-ы[en] Берлінскі кінафестываль 11—21.02.2010 «Залаты мядзведзь» Раман Паланскі Намінацыя [47]
«Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую рэжысуру Раман Паланскі Перамога
50-я[it] прэмія «Італьянскі залаты глобус[en]» 02.07.2010 Найлепшы еўрапейскі фільм «Прывід» Перамога [48]
Найлепшы дыстрыб’ютар 01 Distribution[it] Перамога
10-я «Сусветная прэмія саўндтрэкаў» 23.10.2010 Кінакампазітар года Аляксандр Дэспла Перамога [49]
23-я «Еўрапейская кінапрэмія» 04.12.2010 Найлепшы еўрапейскі фільм «Прывід» Перамога [50][51]
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр Раман Паланскі Перамога
Найлепшы еўрапейскі акцёр Юэн Мак-Грэгар Перамога
Найлепшы еўрапейскі сцэнарый Роберт Харыс, Раман Паланскі Перамога
Найлепшы еўрапейскі мантажор Эрвэ дэ Люз[en] Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык Альбрэхт Конрад[de] Перамога
Найлепшы еўрапейскі кампазітар Аляксандр Дэспла Перамога
Прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы еўрапейскі фільм «Прывід» Намінацыя
15-я[en] прэмія «Спадарожнік[en]» 19.12.2010 Найлепшы фільм — Драма[en] «Прывід» Намінацыя [52]
Найлепшы рэжысёр[en] Раман Паланскі Намінацыя
Найлепшы адаптаваны сцэнарый[en] Роберт Харыс, Раман Паланскі Намінацыя
Найлепшая мужчынская роля другога плана[en] Пірс Броснан Намінацыя
16-я[en] прэмія «Люм’ер[en]» 14.01.2011 Найлепшы фільм[en] «Прывід» Намінацыя [53][54]
Найлепшы рэжысёр[en] Раман Паланскі Перамога
Найлепшы сцэнарый[en] Роберт Харыс, Раман Паланскі Перамога
3-я[es] прэмія «Гаўдзі[en]» 17.01.2011 Найлепшы еўрапейскі фільм[ca] «Прывід» Намінацыя [55]
25-я[en] прэмія «Гоя» 13.02.2011 Найлепшы еўрапейскі фільм[en] «Прывід», Раман Паланскі Намінацыя [56]
36-я прэмія «Сезар» 25.02.2011 Найлепшы фільм[en] «Прывід» Намінацыя [57]
Найлепшая рэжысура[en] Раман Паланскі Перамога
Найлепшая адаптацыя[en] Роберт Харыс, Раман Паланскі Перамога
Найлепшая аператарская праца[en] Павел Эдэльман[en] Намінацыя
Найлепшы мантаж[en] Эрвэ дэ Люз Перамога
Найлепшы гук[en] Жан-Мары Бландэль[fr], Тама Дэжанкер, Дзін Хамфрыс[fr] Намінацыя
Найлепшая музыка Аляксандр Дэспла Перамога
Найлепшая праца мастака пастаноўшчыка Альбрэхт Конрад Намінацыя
13-я[pl] Польская кінапрэмія «Арлы» 07.03.2011 Найлепшы еўрапейскі фільм «Прывід», Раман Паланскі Перамога [58]
12-я прэмія «Залатая зорка французскага кіно[fr]» 21.03.2011 Найлепшы фільм «Прывід», Раман Паланскі Намінацыя [59]
Найлепшы рэжысёр Раман Паланскі Перамога
Найлепшы кампазітар Аляксандр Дэспла Перамога
16-я[en] прэмія «Імперыя[en]» 27.03.2011 Найлепшая актрыса[en] Алівія Уільямс[en] Намінацыя [60]

Аналіз[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёрскае майстэрства[правіць | правіць зыходнік]

Паланскі працаваў у жанравых каардынатах палітычнага дэтэктыва, якія не прадугледжваюць экзістэнцыяльных прасвятленняў. Аднак рэжысёрскія рашэнні Паланскага выдаюць руку дасведчанага майстра. Першая гутарка Ланга з «прывідам» знятая так, як быццам той спрабуе «закадрыць» дзяўчыну (рукі і ногі шырока расстаўлены, шклянка ў руцэ), — яркі прыклад таго, як адной-адзінай позы рэжысёру дастаткова, каб выявіць псіхалагічнае ядро свайго героя, яго стаўленне да патэнцыйнай аўдыторыі. Іншым прыкладам можа паслужыць сцэна, у якой «прывід» выводзіць героя Броснана на чыстую ваду. Ён рэзка нахіляецца да камеры, «як быццам у яго ўсяліліся дэманы». Паводле слоў Манолы Даргіс[en], адзін гэты вобраз «варты тузіна оскараўскіх намінацый»[61].

Атмасфернасці фільму дадаюць свінцовыя хвалі зімовага мора, паўманахромныя астраўныя пейзажы і часты дождж[61]. Няўтульная прырода пагражае ў любую хвіліну ўварвацца ў халодна-шэры дом экс-прэм’ера праз вялізныя шкляныя вокны[61][19]. Занадта прасторныя інтэр'еры гэтага ўльтрасучаснага будынка сугучныя душэўнаму вакууму яго жыхароў, не выключаючы і галоўнага героя, які раз-пораз аказваецца замкнёны ў цэнтры сіметрычна выбудаваных мізансцэн[62]. Воку прыемна слізгаць па прывабна-гладкіх тэкстурах элітных асабнякоў, але па меры развіцця падзей ад іх усё мацней вее магільным холадам[62][63]. Дзіўныя супярэчнасці і злавесныя намёкі ствараюць вельмі праўдападобны свет, дзе кожны персанаж за фасадам прыязнасці тоіць цёмныя сакрэты[61][19].

У «Прывідзе» ўсе забойствы і ўвесь гвалт пакінуты за кадрам. Гэта тычыцца і гібелі галоўнага героя ў апошняй сцэне фільма. Яна была зымправізавана Паланскім па ходзе здымак[17]. У сцэнарыі меркавалася, што Рут рушыць услед за пісьменнікам па вуліцу, дзе ён — як і належыць прывіду — згубіцца ў лонданскім натоўпе[17]. У канчатковай жа версіі фільма гледачу даюць зразумець, што герой гіне, хоць пакінуты элемент апавядальнай недагаворанасці ў духу «Дзіця Размары». За тым, што адбываецца, з вывешанага на будынку рэкламнага плаката назірае, ухмыляючыся, Ланг. Такі фінал цалкам у духу Паланскага, героі якога часта б’юцца ў сетках закулісна-ірацыянальных сіл, і перамога застаецца менавіта за апошнімі[64]. Вось як выказаўся наконт фінальнай сцэны выканаўца ролі «прывіда» Юэн Мак-Грэгар:

" Гэта знята адным планам. Не думаю, каб камера рухалася. Калі яна і рухаецца, то паказвае, як я выходжу з дзвярэй, і затым замірае. Гэта цудоўна з апавядальнага пункту гледжання. Гэта класіка рэжысуры. Гэта класічны Паланскі. Можна сабе ўявіць, як іншыя рэжысёры зрабілі б тут паўсотні ракурсаў, а ён проста адварочвае камеру, пакідаючы нашаму ўяўленню дадумваць, што ж адбылося за межамі экрана, і гэта цудоўна[17]. "

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 The Ghost Writer (2010). Сайт «Box Office Mojo». Праверана 5 красавіка 2020.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 жніўня 2016.
  3. http://nmhh.hu/dokumentum/158992/2010_filmbemutatok_osszes.xlsx
  4. (unspecified title) Праверана 27 мая 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 28 мая 2019.
  6. 6,0 6,1 6,2 https://web.archive.org/web/20200301180716/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/the-ghost-writer.7832 Праверана 1 сакавіка 2020.
  7. 7,0 7,1 Прывід пяра (бел.) . Сайт «Мова нанова» (9 чэрвеня 2015). Праверана 22 жніўня 2020.
  8. 8,0 8,1 8,2 The Ghost Writer (2010) — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 жніўня 2020.
  9. 9,0 9,1 9,2 Gregg Kilday. Roman Polanski's 'Ghost' adds two (англ.) . Сайт «The Hollywood Reporter» (21 студзеня 2009). Праверана 20 жніўня 2020.
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 The Ghost Writer — Release Info (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 жніўня 2020.
  11. 11,0 11,1 11,2 11,3 Tatiana Siegel. Roman Polanski returns with ‘Ghost’ (англ.) . Сайт «Variety» (7 лістапада 2007). Праверана 22 жніўня 2020.
  12. Fabien Lemercier. Ghost: A political thriller for Polanski (англ.) . Сайт «Cineuropa» (9 лістапада 2011). Праверана 31 жніўня 2020.
  13. Dave McNary, Alison James, Dade Hayes. Polanski pulls out of ‘Pompeii’ (англ.) . Сайт «Variety» (11 верасня 2007). Праверана 22 жніўня 2020.
  14. Mr. Beaks Interrogates THE GHOST WRITER Novelist-Screenwriter Robert Harris! (англ.) . Сайт «Ain't It Cool News[en]» (5 сакавіка 2010). Праверана 22 жніўня 2020.
  15. Marc-André Lussier. The Ghost Writer: Polanski en mode thriller (фр.) . Сайт «La Presse» (13 сакавіка 2010). Праверана 2 жніўня 2020.
  16. Barbara Plett. How realistic is new Polanski film The Ghost? (англ.) . Сайт «BBC News» (19 сакавіка 2010). Праверана 2 жніўня 2020.
  17. 17,0 17,1 17,2 17,3 Sheila Roberts. Ewan McGregor Interview, The Ghost Writer (англ.) . Сайт «MoviesOnline» (22 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2012. Праверана 11 мая 2011.
  18. Bruce Eder. The Ghost Writer (2010) — Review by Bruce Eder (англ.) . Сайт «AllMovie». Праверана 2 жніўня 2020.
  19. 19,0 19,1 19,2 19,3 19,4 Roger Ebert. It's sort of a shock to see a classically well-made thriller (англ.) . Сайт Роджэра Эберта (24 лютага 2010). Праверана 19 кастрычніка 2020.
  20. Michael Fleming. Cage, Brosnan see Polanski’s ‘Ghost’ (англ.) . Сайт «Variety» (25 чэрвеня 2008). Праверана 22 жніўня 2020.
  21. Dave McNary. Pair join Roman Polanski’s ‘Ghost’ (англ.) . Сайт «Variety» (21 студзеня 2009). Праверана 22 жніўня 2020.
  22. Ewan McGregor discusses Polanski and politics on ‘The Ghost Writer’ (англ.) . Сайт «Hollywood News» (4 сакавіка 2010). Праверана 25 жніўня 2020.
  23. Roman Polanski: „Studio Babelsberg hat hochqualifizierte und leidenschaftliche Crews“ (ням.) . Сайт «Babelsberg Studio» (20 лютага 2009). Праверана 20 жніўня 2020.
  24. 24,0 24,1 The Ghost Writer — Filming & Production (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 20 жніўня 2020.
  25. 25,0 25,1 25,2 The Ghost Writer Soundtrack (2010) (англ.) . Сайт «Soundtrack.Net». Праверана 14 кастрычніка 2018.
  26. Alexandre Desplat — The Ghost Writer (англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 14 кастрычніка 2018.
  27. 27,0 27,1 The Ghost Writer — Awards (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 жніўня 2020.
  28. Naomi Kresge, Paul Verschuur. Switzerland Won’t Extradite Polanski Over 1977 Case (англ.) . Сайт «Bloomberg» (12 ліпеня 2010). Праверана 17 верасня 2020.
  29. Олег Павлов. Кинопремьера. «ПРИЗРАК» (руск.) . Сайт «Tio.by». Праверана 25 жніўня 2020.
  30. The Ghost Writer (2010) — JPBox Office (фр.) . Сайт «JPBox Office». Праверана 15 жніўня 2020.
  31. The Ghost Writer (2010) (англ.) . Сайт «AllMovie». Праверана 18 жніўня 2020.
  32. Sukhdev Sandhu. The Ghost, review (англ.) . Сайт «The Daily Telegraph» (15 красавіка 2010). Праверана 20 жніўня 2020.
  33. Ian Nathan. The Ghost Review (англ.) . Сайт «Empire» (15 красавіка 2010). Праверана 18 жніўня 2020.
  34. The Ghost Writer (2010) — FilmAffinity (англ.) . Сайт «FilmAffinity». Праверана 18 жніўня 2020.
  35. Peter Bradshaw. The Ghost Writer (англ.) . Сайт «The Guardian» (12 лютага 2010). Праверана 20 жніўня 2020.
  36. 36,0 36,1 The Ghost Writer Reviews — Metacritic (англ.) . Сайт «Metacritic». Праверана 18 жніўня 2020.
  37. 37,0 37,1 37,2 The Ghost Writer (2010) — Rotten Tomatoes (англ.) . Сайт «Rotten Tomatoes». Праверана 18 жніўня 2020.
  38. The Ghost Writer (англ.) . Сайт «Time Out[en]» (15 лютага 2010). Праверана 20 жніўня 2020.
  39. Ann Hornaday. Movie review: Roman Polanski's 'The Ghost Writer' masters suspense (англ.) . Сайт «Washington Post» (26 лютага 2010). Праверана 19 жніўня 2020.
  40. Призрак — КиноПоиск (руск.) . Сайт «КиноПоиск». Праверана 18 жніўня 2020.
  41. Jonathan Rosenbaum. Sex Games (on Polanski’s BITTER MOON) (англ.) . Сайт Джонатана Разенбаўма (8 красавіка 1994). Праверана 19 жніўня 2020.
  42. Philip French. The Ghost (англ.) . Сайт «The Guardian» (18 красавіка 2010). Праверана 19 жніўня 2020.
  43. J. Hoberman. Year in Film: Hoberman’s Top 10 (англ.) . Сайт «Village Voice» (22 снежня 2010). Праверана 19 жніўня 2020.
  44. Xan Brooks. Roman Polanski film The Ghost Writer dominates European awards (англ.) . Сайт «The Guardian» (5 снежня 2010). Праверана 18 жніўня 2020.
  45. Nick Holdsworth. ‘Ghost Writer’ sweeps European Film Awards (англ.) . Сайт «Variety» (5 снежня 2010). Праверана 22 жніўня 2020.
  46. Elsa Keslassy. ‘Gods and Men,’ ‘Ghost Writer’ top Cesars (англ.) . Сайт «Variety» (28 лютага 2011). Праверана 22 жніўня 2020.
  47. Prizes & Honours 2010 (англ.) . Сайт «Берлінскага кінафестывалю». Праверана 10 сакавіка 2018.
  48. Camillo De Marco. Loose Cannons wins Golden Globes (англ.) . Сайт «Cineuropa» (2 ліпеня 2010). Праверана 22 жніўня 2020.
  49. Alexandre Desplat wins Award for Film Composer and Best Film Score of the Year (англ.) . Сайт «Сусветнай прэміі саўндтрэкаў» (23 кастрычніка 2010). Праверана 18 мая 2020.
  50. European Film Academy: Nominations 2010 (англ.) . Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 1 жніўня 2018.
  51. European Film Academy: Winners 2010 (англ.) . Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 1 жніўня 2018.
  52. 2010 — Categories — International Press Academy (англ.) . Сайт «International Press Academy». Праверана 18 мая 2020.
  53. Fabien Lemercier. Of Gods and Men crowned Best Film at Lumières (англ.) . Сайт «Cineuropa» (17 студзеня 2011). Праверана 22 жніўня 2020.
  54. Elsa Keslassy. ‘Gods,’ ‘Ghost Writer’ top Lumieres (англ.) . Сайт «Variety» (14 студзеня 2011). Праверана 22 жніўня 2020.
  55. Nominades - III Premis Gaudí (катал.) . Сайт «Acadèmia del Cinema Català». Праверана 14 верасня 2020.
  56. Estas son las nominaciones de los Premios Goya 2011 (ісп.) . Сайт прэміі «Гоя». Праверана 18 мая 2020.
  57. The Ghost Writer (англ.) . Сайт кінапрэміі «Сезар». Праверана 10 сакавіка 2018.
  58. Orły: Laureaci wg roku – 2011 (польск.) . Сайт кінапрэміі «Арлы». Праверана 4 чэрвеня 2020.
  59. Prix et nominations : Etoiles d'Or de la Presse du Cinéma Français 2011 (фр.) . Сайт «AlloCiné». Праверана 25 жніўня 2020.
  60. Simon Reynolds. In Full: Empire Awards 2011 Winners (англ.) . Сайт «Digital Spy» (27 сакавіка 2011). Праверана 2 жніўня 2020.
  61. 61,0 61,1 61,2 61,3 Manohla Dargis. Writer for Hire Is a Wanted Man (англ.) . Сайт «The New York Times» (18 лютага 2010). Праверана 19 кастрычніка 2020.
  62. 62,0 62,1 Jim Hemphill. DVD Playback: The Ghost Writer (2010) (англ.) . Сайт Амерыканскага таварыства кінааператараў[en]. Праверана 19 кастрычніка 2020.
  63. Валерий Кичин. Этот лунатический мир: На экраны выходит "Призрак" Романа Поланского (руск.) . Сайт «Российской газеты[ru]» (5 жніўня 2010). Праверана 19 кастрычніка 2020.
  64. Андрей Плахов. Черти специального назначения: "Призрак" Романа Полански (руск.) . Сайт газеты «Коммерсантъ[ru]» (5 жніўня 2010). Праверана 19 кастрычніка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Відэаматэрыялы[правіць | правіць зыходнік]