Прыгоды Тома Бамбадзіла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прыгоды Тома Бамбадзіла
The Adventures of Tom Bombadil
Жанр паэзія
Аўтар Дж. Р. Р. Толкін
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 1962
Выдавецтва George Allen & Unwin[d]
Ілюстратар Pauline Baynes[d]
Папярэдні Уладар пярсцёнкаў
Наступны Tree and Leaf[d]

«Прыго́ды То́ма Бамбадзіла» (англ.: The Adventures of Tom Bombadil) — зборнік вершаў Джона Р. Р. Толкіна, упершыню выдадзены ў 1962 годзе. Кніга змяшчае 16 вершаў, прысвечаных казачным істотам і падзеям свету Міжзем'я. Два вершы сустракаюцца таксама ва «Уладары Пярсцёнкаў». Тому Бамбадзілу, вядомаму па «Звязе Пярсцёнка», прысвечаны толькі два першыя вершы. Аўтарства асобных вершаў прыпісваецца хобітам з Міжзем'я Більба Торбінсу і Сэмвайзу Гэмджы, што запісалі іх на асобных аркушах папері ці на старонках Пунсовай кнігі.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Вершы пра Тома Бамбадзіла адлюстроўваюць яго сустрэчу на шпацыры з рознымі ляснымі істотами, якія здаюцца не зусім прыязнымі, аднак ён усіх іх закалыхвае. Так яму трапляюцца маладая вадзяніца Злата, якая скідае яго ў ваду, а потым дастае яго капялюх; Стары Лазняк, які хапае соннага Тома; і сям'я барсукоў, што бяруць Бамбадзіла ў палон. Дома на яго нападае копша з кургана, вядомы па «Звязе Пярсцёнка». Наступнага дня Том жэніцца са Златаю, а на вяселлі гуляе разам з барсукамі. Увосені Том адплывае на чоўне ў Шыр. Дарогаю ён сустракае (зноў не вельмі зычлівых) зімародка, на пяро якога ён змяніў лебядзінае пяро ў капелюшы; выдру; старую лебедзь; і хобітаў на беразе, якія смяюцца з яго. На ноч ён спыняецца ў свайго знаёмага хобіта Відлюдніка і яго сям'і, а зранку знікае. Усе жывёлы, якіх ён спаткаў, адвозяць яго човен назад, аднак забываюць вёслы на граніцы Шыру.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

  1. Прыгоды Тома Бамбадзіла (англ.: The Adventures of Tom Bombadil)
  2. Прагулянка Бамбадзіла на чоўне (англ.: Bombadil Goes Boating)
  3. Прыгоды вандроўнага рыцара (англ.: Errantry)
  4. Прынцэса Мі (англ.: Princess Mee)
  5. Як Месячны дзед засядзеўся (англ.: The Man in the Moon Stayed Up Too Late)
  6. Як Месячны дзед паквапіўся (англ.: The Man in the Moon Came Down Too Soon)
  7. Каменны троль (англ.: The Stone Troll)
  8. Берагавік Перы (англ.: Perry-the-Winkle)
  9. Мары (англ.: The Mewlips)
  10. Аліфант (англ.: Oliphaunt)
  11. Фастытакалон (англ.: Fastitocalon)
  12. Кот (англ.: Cat)
  13. Нарачоная-цень (англ.: Shadow-bride)
  14. Скарб (англ.: The Hoard)
  15. Звон мора (англ.: The Sea-bell)
  16. Апошні карабель (англ.: The Last Ship)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]