Прыгонная (тэлесерыял)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Прыгонная
руск.: Крепостная
Жанр Гістарычная драма
Стваральнік Тала Прыстаецкая
У ролях
Краіна Украіна
Мова руская мова
Колькасць сезонаў 3
Колькасць серый 72
Вытворчасць
Прадзюсар Максім Літвінаў, Андрэй Рызванюк, Наталля Нікіфарава
Месца здымак Украіна
Працягласць серыі 45-50 хвілін
Студыя StarLightMedia
Film.UA
Трансляцыя
Тэлеканал СТБ (Украіна), Расія-1 (Расія), Беларусь-1 (Беларусь)
На экранах люты 25, 2019 (2019-02-25)
Фармат відэа 1080p (HDTV)
Спасылкі
kriposna.stb.ua/ua/
IMDb ID 10091828

«Прыгонная» (руск.: Крепостная, укр.: Кріпостна)  — украінскі пераважна рускамоўны драматычны гістарычны тэлесерыял з элементамі прыгодніцкага апавядання і меладрамы. Сюжэт распавядае пра прыгоды ўкраінскай прыгоннай Кацярыны, якая змагаецца за свабоду у XIX стагоддзі ў Нежыне. Галоўную гераіню — прыгонную Кацярыну Вярбіцкую — выканала руская актрыса Кацярына Кавальчук (1-2 сезон). Выканаўчы прадзюсар і прамоўтар серыяла — Тала Прыстаецкая. Серыял зняты кампаніямі StarLight Films і Film.UA[1].

Першы сезон серыяла трансляваўся ва Украіне на тэлеканале СТБ з 25 лютага па 14 сакавіка 2019 года, у Расіі на тэлеканале Расія-1, а таксама ў Беларусі на тэлеканале Беларусь-1. Другі сезон трансляваўся ва Украіне на тэлеканале СТБ з 2 па 19 верасня 2019 года і ў Расіі на тэлеканале Расія-1 з 20 снежня па 6 лютага 2020 года.

Зноскі

  1. Дзе здымалі серыял «Прыгонная»: усё пра гістарычныя лакацыі (недаступная спасылка). Телеканал СТБ (2 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2019. Праверана 6 лістапада 2021.