Прыгорск
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Прыгорск
| ||||||||||||||
Прыгорск[2] (руск.: Приго́рск) — пасёлак гарадскога тыпу ў гарадской акрузе горад Чарнагорск Рэспублікі Хакасія Расіі. Размешчаны на левым беразе ракі Біджа, на поўнач ад Падкунінскіх гор, за 27 км на поўнач ад Абакана і за 13 км ад Чарнагорска. Па заходняй ускраіне пасёлка праходзіць федэральная аўтамагістраль Р257. Тут пачынаецца ў заходнім напрамку міжмуніцыпальная аўтадарога 75Н-701 Прыгорск — Ярбінская, на ўсход сыходзіць аўтадарога міжмуніцыпальнага значэння 75Н-712 Прыгорск — Мохаў, на бераг Краснаярскага вадасховішча.
Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — карта Хакасіі