Прыдарожная капліца (Вялікая Ракавіца)
Выгляд
| Славутасць | |
| Прыдарожная капліца | |
|---|---|
| | |
| 52°12′38″ пн. ш. 23°31′37″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
| Дата пабудовы | 1932 |
| Статус |
|
Прыдарожная капліца — капліца ў Брэсцкім раёне, размешчаная пры дарозе паміж вёскамі Ракавіца і Нехалсты. Пабудавана ў 1932 г. з бетону.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана пастаўленым на кубападобны п’едэстал 4-гранным слупом пад крыжовым двухсхільным дашкам, завершаным яблыкам са шпілем-іглой. Вуглы граняў крапаваны тонкімі паўкалонкамі. Франтальная грань крапавана па цэнтры лучковай нішай для абраза, пакрыта рэлігійнымі выслоўямі («Божа дарогу нам пакажа» і інш.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 312. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Прыдарожная капліца (Вялікая Ракавіца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
