Прыдворная капэла (Вена)
Выгляд
Прыдворная капэла — найстарэйшы будынак у сучаснай Вене. Калісьці яна была часткай першага замка. Акрамя архітэктурнай каштоўнасці, яна мае унікальныя акустычныя характарыстыкі. Па нядзелях і ў дні царкоўных святаў у капэле можна праслухаць вялікую імшу ў выкананні хору Прыдворнай капэлы, у склад якой уваходзяць Венскі хор хлопчыкаў і хор Венскай дзяржаўнай Оперы.
Імшы ў капліцы праводзяцца з 2 студзеня па 25 чэрвеня і з 10 верасня па 31 снежня кожную нядзелю ў 9:15. Для публікі капліца адкрыта круглы год з 11:00 да 15:00 штодня.
Інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Адрас: 1, Hofburg, Schweizerhof
- Аўтобус: 57A (Burgring)
- Трамвай: D, 1, 2
- Рэжым працы: 11:00-15:00