Прыдзвінне (заказнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прыдзвінне
Размяшчэнне БеларусьВіцебскі раён
Плошча 321,0
Дата заснавання 1985

«Прыдзвінне» — арніталагічны заказнік мясцовага значэння, які знаходзіцца ў Віцебскім раёне (15 км ад Віцебска). Створаны ў 1985 годзе для аховы каштоўных насаджэнняў (пойменная дубрава) і рэдкіх раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Заказнік складаецца з дзвюх частак. Адна — пойма ракі Шэвінкі ад вытоку з возера Шэвінскае да ўпадзення ў Дзвіну, дзе растуць дубы, што ўзяты пад ахову. Другая частка — гэта прылягаючы да поймы ракі лес.

3 ахоўваемых відаў тут вырастаюць боцікі шарсцістагубыя, асака Дэвела, ятрышнік шлеманосны і мужчынскі, пярэсна еўрапейская, познацвет асенні, тайнік яйцападобны, асака павіслая, шалфей лугавы. Сустракаецца касач сібірскі, фіялка персікалістая, шпажнік чарапіцавы, пальчатакарэннік балтыйскі і мяса-чырвоны, першацвет высокі, венерын чаравічак сапраўдны. На тэрыторыі заказніка рэгулярна гняздуюцца рэдкія віды птушак: пустальга, малы пагоніч, дамавы і касматаногі сыч, зімародак звычайны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жуков, Л. П. Беспозвоночные верхового болота Придвинского ботанического заказника [Витебского района] / Л. П. Жуков // III Машеровские чтения / Витебский государственный университет имени П. М. Машерова; редкол.: А. Л. Гладков (гл. ред.) [и др.]. — Витебск, 2009. — С. 66-67.
  • «Прыдзвінне» // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.]; уклад. М. В. Півавар. — Мінск : Паркус плюс, 2008. — С. 46-47.
  • Прыдзвінне // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 725.