Прыдняпроўе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Прыдняпроўе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Кабылякі
Насельніцтва
  • 57 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216[1]
Паштовы індэкс
211022[2]
Аўтамабільны код
2
Прыдняпроўе на карце Беларусі ±
Прыдняпроўе (Беларусь)
Прыдняпроўе
Прыдняпроўе (Віцебская вобласць)
Прыдняпроўе

Прыдняпро́ўе[3] (трансліт.: Prydniaproŭje, руск.: Приднепровье) (да 30 ліпеня 1964 года Кабыля́кі[4]) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Андрэеўшчынскага сельсавета.

Вёска размешчана за 2 км на паўночны ўсход ад Оршы і месціца на правым беразе Дняпра.

Геалогія[правіць | правіць зыходнік]

Каля вёскі знаходзіцца Кабяляцкае радовішча даламіту. Пластавы паклад звязаны з карэннымі адкладамі франкскага яруса (верхні дэвон). Ускрыша ўтворана пяскамі, марэннымі супескамі са жвірам і галькай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перад вайной у вёсцы жыло 82 чалавек у 20 дварах[5].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 20 дамоў[5].

Зноскі

  1. Белтэлекам
  2. Белпошта
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  5. а б Приднепровье (руск.)