Перайсці да зместу

Прызнанне Галадамору генацыдам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржавы, якія прызналі Галадамор генацыдам, станам на 2023 год:      Прызнаны як генацыд      Прызнаны як акт знішчэння      Няма вызначэння

Прызнанне Галадамору генацыдам — гэта дзеянні пэўнай палітычнай адзінкі (дзяржавы, міжурадавай арганізацыі, рэгіянальнай альбо муніцыпальнай адзінкі ў межах пэўнай дзяржавы), рэлігійнай арганізацыі альбо грамадскай арганізацыі, якая заяўляе, што Галадамор быў актам генацыду, здзейснены сталінскім рэжымам.

28 лістапада 2006 г. Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб Галадаморы 1932—1933 гг. ва Украіне», які прызнаў Галадамор генацыдам украінскага народа.

Легальнае азначэнне «генацыд» у адпаведнасці з Канвенцыяй ААН «Аб прадухіленні і пакаранні злачынстваў генацыду» 1948 г. гэта «…дзеянні, якія здзяйсняюцца з намерам зьнішчыць, цалкам ці часткова, якую-небудзь нацыянальную, этнічную, расавую ці рэлігійную групу як такую»[1]. Аўтар тэрміна «генацыд» і адзін з ініцыятараў вызначэння генацыду ў юрыдычным плане — Рафал Лемкін — лічыў Галадамор генацыдам украінскага народа[2].

Аднак не ўсе даследчыкі згодныя з класіфікацыяй Галадамору як генацыду. На іх думку, Галадамор, у адрозненні ад Халакоста, не прызначаўся для знішчэння цэлай нацыі, ахвяры не павінны былі асабіста забівацца, а Галадамор планаваўся і ажыццяўляўся на аснове палітычных разлікаў, а не расавых ці этнічных перакананняў.

Станам на 2023 год Галадамор быў асуджаны як злачынства генацыду парламентамі: Аўстраліі, Балгарыі, Бельгіі, Бразіліі, Ватыкана, Вялікабрытаніі (таксама Уэльса), Венгрыі, Германіі, Грузіі, Італіі, Ірландыі, Ісландыі, ЗША, Калумбіі, Канады, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Малдовы, Мексікі, Нідэрландаў, Парагвая, Партугаліі, Перу, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Эквадора, Эстоніі, Францыі, Харватыі і Чэхіі.[3]

Іншыя палітычныя органы:

Царквы, якія прызналі Галадамор генацыдам украінскага народа: Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхата і Украінская аўтакефальная праваслаўная царква (ў 2018 аб’ядналіся ў Праваслаўную царкву Украіны), Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата, Украінская Грэка-Каталіцкая Царква, Рымска-Каталіцкая Царква, Канстанцінопальская праваслаўная царква.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі