Прылукі (Мінскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Прылукі
Palac Čapskich, Pryluki.JPG
Палац Чапскіх у Прылуках
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223011
Аўтамабільны код
5
Прылукі на карце Беларусі ±
Прылукі (Мінскі раён) (Беларусь)
Прылукі (Мінскі раён)
Прылукі (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Прылукі (Мінскі раён)

Прылу́кі[2] (трансліт.: Pryluki, руск.: Прилуки) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці, на шашы H9033. Уваходзіць у склад Сеніцкага сельсавета. Размяшчаецца на беразе ракі Пціч.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паселішча ўтварылася ад тэрміна «лука» — дугападобны паварот ракі[3].

Таксама паходжанне назвы «прылукі» тлумачыць мясцовая легенда, паводле якой у старадаўнія часы тут адбылася дуэль баярына Яраслава са сваім колішнім паплечнікам за права застацца з маладзіцай Люблянай, у выніку якога яны загінулі разам і месца іх смерці было названа Прылукамі (паводле віду зброі, якой яны біліся)[4].

Гэты сюжэт апрацоўвае ў сваім апавяданні «Прылукі» (1893) беларускі празаік Карусь Каганец.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 год (перапіс) — 1431 чалавек
  • 2009 год (перапіс) — 1514 чалавек

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў 1567 годзе як сяло і шляхецкая ўласнасць Есьманаў і Горскіх. У 1582 годзе — сяло, цэнтр маёнтка, уласнасць Багдана Статкевіча, двор. У 1600 годзе — сяло, уласнасць жонкі Багдана Статкевіча і яго сына Вільгельма. У 1667 годзе — маёнтак, шляхецкая ўласнасць, 19 дымоў. У 1791 годзе — вёска, цэнтр маёнтка (8 вёсак) Каралішчавіцкай парафіі, уласнасць Максіміляна Іваноўскага, 3 двары, 3 фальваркі, 83 дымы, 5 корчмаў[3].

У 1800 годзе — панскі двор, сяло і вёска, уласнасць старасціхі Т. Іваноўскай. Двор і сяло размяшчаліся на левым беразе ракі Пціч. Тут размяшчалася драўляная ўніяцкая царква, мураваны панскі дом, сад рэгулярнай планіроўкі, млын на два паставы і сукнавальня[3]. Сама вёска размяшчалася на правым беразе ракі: 19 двароў, 129 жыхароў. З 1815 года — уласнасць Людвікі Іваноўскай, а па жаночай лініі — мінскага губернскага маршалка шляхты (1823—1847) Льва Оштарпа, па смерці якога вёска дасталіся яго зяцю, знакамітаму аграному Атону Горвату (1809—1894), мінскаму губернскаму маршалку (1847—1853), які ў 1851 годзе перабудаваў замак у цудоўны палац псеўдагатычнага стылю, заклаў вялікі сад з аранжарэяй пры ім і ўзвёў вежу з гадзіннікам. У 1868 годзе палац згарэў, аднак у 1872 годзе быў адноўлены[3].

З 1872 года — уладанне вядомага калекцыянера і нумізмата графа Эмерыка Каралевіча Чапскага (1828—1896), з 1897 года — уладанне яго сына графа Ежы Эмерыкавіча Чапскага (1861—1930).

У 1897 г. Прылукі — вёска Самахвалавіцкай воласці, 8 двароў, 50 жыхароў, 2 кузні, народнае вучылішча, царква, хлебазапасная крама, карчма. У маёнтку Прылукі 7 двароў, 206 жыхароў. У 1917 г. ў сяле 4 двары, 23 жыхары; у маёнтку двор, 335 жыхароў.

У часы Другой сусветнай вайны ў будынку палаца знаходзілася рэзідэнцыя гаўляйтара Вільгельма Кубэ. Часткова разбураны ў Другую сусветную вайну, палац адбудаваны ў пасляваенны час. Цяпер тут размешчаны Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы раслін.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Перапіс насельніцтва Беларусі 2009 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Урублеўскі В.В. вёска Прылукі. Радзіма майго духу (10 жніўня 2011).
  4. Ненадавец А. М. Легенды і паданні Міншчыны. Мн., 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]