Прынцэса Уэльская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прынцэса Уэльская
англ.: Princess of Wales
Герб Прынцэсы Уэльскай
Герб Прынцэсы Уэльскай
The Duke and Duchess Cambridge at Commonwealth Big Lunch on 22 March 2018 - 120 (cropped).jpg
Пасаду займае
Кэтрын
з 9 верасня 2022
Форма звароту Яе Каралеўская Высокасць
Афіцыйная рэзідэнцыя Кларэнс-хаус
Прызначаецца Вялікабрытанія
Пасада з’явілася 1361
Першы на пасадзе Элеанора дэ Манфор (валійскі тытул)
Джаан Кенцкая (брытанскі тытул)
Сайт royal.uk/the-princess-of…

Прынцэса Уэльская (англ.: Princess of Wales; валійск.: Tywysoges Cymru) — тытул, які носяць жонкі валійскіх кіраўнікоў (з 14 стагоддзя спадкаемцаў англійскага, пазней брытанскага трона). Брытанскі ветлівы тытул.

Сёння належыць Кэтрын, жонцы прынца Уэльскага Вільяма.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Магчыма, тытул насілі жонкі незалежных валійскіх прынцаў, але сведчанняў гэтага няма. У шлюбе з прынцамі Уэльскімі былі Джаана (або Сіван), Ізабэла дэ Браўз і Элізабэт Ферэрс.

Раней за «прынцэсу» (валійск.: tywysoges) з’явіўся тытул «каралева» (валійск.: brenhines). Яго насілі Ангарад фэрх Оўайн, жонка Грыфіда ап Кінана, і Крысцін фэрх Гаронві, жонка Оўайна Гвінеда («каралева-ўдава»).[1]

Элеанора дэ Манфор — першая, паводле пісьмовых крыніц, карысталася тытулам прынцэсы. Яна была замужам за Лівелінам ап Грыфідам, адным з апошніх незалежных прынцаў Уэльса. Яна памерла неўзабаве пасля нараджэння сваёй адзінай дачкі Гвенліян, якая пасля смерці бацькі трапіла ў палон зусім немаўляткам.

З 1301 года тытул прынца Уэльскага належаў спадчыннікам англійскага, а пасля 1707 года і брытанскага прастола. Тытул прынцэсы Уэльскай ніколі не быў самастойным (жанчына не магла атрымаць яго ў спадчыну).

Спіс прынцэс Уэльскіх[правіць | правіць зыходнік]

Жонкі валійскіх кіраўнікоў[правіць | правіць зыходнік]

Выява Імя Муж Нараджэнне Смерць Заўвагі
Ffenestr liw'r Dywysoges Siwan yn Nhrefriw Sir Conwy 2014.png Джаана Уэльская Лівелін Вялікі 1191 2 лютага 1237 Вядомая як Сіван у Уэльсе;
Лэдзі Уэльская і Сноўданская;[2]
Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай Уэльскай[3]
Ізабэла дэ Браўз Давыд ап Лівелін 1222 1248 Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай Уэльскай[4]
Eleanor de Montfort.png Элеанора дэ Манфор Лівелін ап Грыфід 1252 19 чэрвеня 1282 Прынцэса Уэльская;
Лэдзі Сноўдан
[5][6][7]
Bedd y Dywysoges Elizabeth Ferrers, gwraig Dafydd ap Gruffudd 10.jpg Элізабэт Ферэрс Давыд ап Грыфід 1250 1300 Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай Уэльскай[крыніца?]
Gwenllian Tribute.jpg Гвенліян Уэльская чэрвень 1282 7 чэрвеня 1337 Прынцэса Уэльская;[8]
дачка Лівеліна ап Грыфіда
Маргарэт Ханмер Оўайн Гліндур 1370 1420 Пазней даданая ў лік прынцэс[9]
Cofeb Catrin Glyndŵr.jpg Катрын фэрх Оўайн Гліндур Эдмунд Морцімер 1413 Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай Уэльскай;
дачка Оўайна Гліндура
[10]

Жонкі спадкаемцаў англійскага і брытанскага трона[правіць | правіць зыходнік]

Выява Імя Нараджэнне Шлюб Атрымала тытул Муж Змена тытула Смерць Заўвагі
Joan of Kent.jpg Джаана Кенцкая 19 верасня 1328 10 кастрычніка 1361 Эдуард Вудстак 7 чэрвеня 1376
Смерць мужа;
стала прынцэсай-удавой Уэльскай
7 жніўня 1385
Anne Neville portrait.jpg Ганна Невіл 11 чэрвеня 1456 13 снежня 1470 Эдуард Вэстмінстэрскі 4 мая 1471
Смерць мужа;
стала прынцэсай-удавой Уэльскай
16 сакавіка 1485 Пасля ўзяла шлюб з Рычардам III і стала яго каралевай-кансортам
Catalina de Aragón, por un artista anónimo.jpg Кацярына Арагонская 16 снежня 1485 19 мая 1499 (па даверанасці)
14 лістапада 1501
Артур Цюдар 2 красавіка 1502
Смерць мужа;
стала прынцэсай-удавой Уэльскай
7 студзеня 1536 Пазней узяла шлюб з Генрыхам VIII і стала яго каралевай-кансортам
Caroline Wilhelmina of Brandenburg-Ansbach by Sir Godfrey Kneller, Bt.jpg Караліна Брандэнбург-Ансбахская 1 сакавіка 1683 22 жніўня 1705 27 верасня 1714 Джордж Аўгуст 11 чэрвеня 1727
Муж стаў каралём пад імем Георг II;
стала каралевай-кансортам
20 лістапада 1737
Augusta of Saxe-Gotha, Princess of Wales by Charles Philips cropped.jpg Аўгуста Саксен-Кобург-Альтэнбургская 30 лістапада 1719 17 красавіка 1736 Фрэдэрык Луі 31 сакавіка 1751
Смерць мужа;
стала прынцэсай-удавой Уэльскай
8 лютага 1772
Caroline of Brunswick.jpg Караліна Браўншвайгская 17 мая 1768 8 красавіка 1795 Джордж Аўгуст Фрэдэрык 29 студзеня 1820
Муж стаў каралём пад імем Георг IV;
стала каралевай-кансортам
7 жніўня 1821
Josefine Swoboda - Queen Alexandra when Princess of Wales 1895.jpg Аляксандра Дацкая 1 снежня 1844 10 сакавіка 1863 Альберт Эдвард 22 студзеня 1901
Муж стаў каралём пад імем Эдуард VII;
стала каралевай-кансортам
20 лістапада 1925
PrincessofWales1902.jpg Марыя Тэкская 26 мая 1867 6 ліпеня 1893 9 лістапада 1901 Джордж Фрэдэрык Эрнэст Альберт 6 мая 1910
Муж стаў каралём пад імем Георг V;
стала каралевай-кансортам
24 сакавіка 1953
Diana, Princess of Wales 1997 (2).jpg Дыяна Спенсер 1 ліпеня 1961 29 ліпеня 1981 Чарлз Філіп Артур Джордж 28 жніўня 1996
Развялася;
захавала тытул прынцэсы Уэльскай
31 жніўня 1997
CHOGM Commonwealth Big Lunch on April 17, 2018 - 007 (cropped).jpg Каміла Паркер-Боўлз 17 ліпеня 1947 9 красавіка 2005 8 верасня 2022
Муж стаў каралём пад імем Карл III;
стала каралевай-кансортам
Замест тытула прынцэсы выкарыстоўвала зварот герцагіня Корнуальская
The Duke and Duchess Cambridge at Commonwealth Big Lunch on 22 March 2018 - 120 (cropped).jpg Кэтрын Мідлтан[11] 9 студзеня 1982 29 красавіка 2011 9 верасня 2022 Уільям Артур Філіп Луі Цяперашняя прынцэса

Зноскі

  1. Мэсер, Дана Р. (2020-09-30) (in en). Joan, Lady of Wales: Power and Politics of King John's Daughter. Pen and Sword History. ISBN 978-1-5267-2932-3. https://books.google.com/books?id=JhsJEAAAQBAJ&dq=angharad+ferch+owain+tywysoges+cymru&pg=PA22. 
  2. Messer, Danna R. (2020-09-30) (in en). Joan, Lady of Wales: Power and Politics of King John's Daughter. Pen and Sword History. pp. 172. ISBN 978-1-5267-2932-3. https://books.google.com/books?id=JhsJEAAAQBAJ&dq=joan+lady+of+wales&pg=PA172. 
  3. Sims-Williams, Patrick (2010-11-25) (in en). Irish Influence on Medieval Welsh Literature. OUP Oxford. pp. 297. ISBN 978-0-19-159159-4. https://books.google.com/books?id=QABREAAAQBAJ&dq=siwan+tywysoges+cymru&pg=PA297. 
  4. Fisher, Deborah C. (2005) (in en). Princesses of Wales. University of Wales Press. pp. 6. ISBN 978-0-7083-1936-9. https://books.google.com/books?id=mrUIAQAAMAAJ&q=princess+of+wales+Isabella+de+braose. 
  5. Calendar of Patent Rolls, 1272-81, 306; CPR, 1281-92, 11
  6. Calendar of Ancient Correspondence, 75-76
  7. Foedera I, ii, 576, 584, 587
  8. Дэбора Фішэр (2005). Princesses of Wales. University of Wales Press. pp. viii-ix. ISBN 9780708319369. 
  9. Deborah Fisher, Princesses of Wales (University of Wales Press, 2005)
  10. Issues of the Exchequer, Hen. III — Hen. VI, ed. F Devon (Record Commission, 1837), p. 327
  11. King Charles III pays tribute to his 'darling mama' in first address. BBC.com (9 верасня 2022).